Знайсці
13.05.2008 / 20:113РусŁacБел

Беларускі народны банк Грузіі

«Банк Грузіі» набыў 70 % акцый «Беларускага народнага банку». Рэшту пакету па дамоўленасьці зь беларускім бокам «БГ» зможа набыць цягам наступных трох гадоў.

Кошт акцый склаў $34,2 млн, рэшту пакету па дамоўленасьці зь беларускім бокам «БГ» зможа набыць цягам наступных трох гадоў

Пра падпісаньне ўгоды стала вядома са словаў старшыні назіральнай рады «Банка Грузіі» Ніка Энукідзэ, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Trend Capital. Паводле яго словаў, кошт акцый склаў $34,2 млн, рэшту пакету па дамоўленасьці зь беларускім бокам «БГ» зможа набыць цягам наступных трох гадоў. Па стане на 31 сьнежня 2007 г. поўныя актывы «БНБ» складалі $48,9 млн, а поўны капітал акцый — $24,6 млн. На сёньня банк мае 4 філіялы, але, па словах Н. Энукідзэ, да канца году іх колькасьць вырасьце ў чатыры разы. Ён таксама адзначыў, што «Беларускі народны банк» працягне сваю дзейнасьць у статусе незалежнага банку пад кантролем «Банка Грузіі». Назіральную раду «БНБ» мае ўзначаліць Тарыэл Гвалія.

ААТ «Беларускі народны банк» утворана 26 сьнежня 1991 году па ініцыятыве Саюза прадпрымальнікаў і Саюза архітэктараў Беларусі. На момант продажу Раду дырэктараў узначальваў генэральны дырэктар «Банка Грузіі» Іраклі Гілауры. Акрамя яго ў Радзе, што налічвае сем чалавек, уваходзілі тры прадстаўнікі «БГ», яшчэ адзін яго супрацоўнік уваходзіў у рэвізійную камісію.

АТ «Банк Грузіі» — найбуйнейшы прыватны банк Грузіі. Займае 30 % рынку Грузі па дэпазытах і 90 % рынку гандлю каштоўнымі паперамі.

Сямён Печанко, паводле bnb.by, capital.trendaz.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930