Знайсці
23.05.2016 / 20:419РусŁacБел

БФФ: На БТ павінна быць не менш за 50% футбольных трансляцый па-беларуску

Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян у адказе гамельчуку Ігару Случаку, які звярнуўся ў БФФ з пытаннем пра ўжыванне беларускай мовы ў айчынным футболе, паведаміў наступнае:

«Беларуская федэрацыя футбола заўжды вельмі адказна ставіцца да пытання выкарыстання беларускай мовы ў сваёй дзейнасці. АБФФ з'яўляецца бадай што першай з спартовых арганізацый у Беларусі, якая паслядоўна прасоўвае беларускую мову ў сваёй працы. Сярод іх, акрамя іншага, наступныя захады:

  • гэта і наша патрабаванне да дамовы з БТ, каб не менш за 50% матчаў чэмпіяната Беларусі каментаваліся па-беларуску;
  • адмысловыя перадачы аб беларускім футболе па-беларуску;
  • рэкламныя ролікі па-беларуску;
  • разнастайная беларускамоўная друкаваная прадукцыя;
  • іншае выкарыстанне беларускай мовы ў АБФФ.

Безумоўна, мы разумеем, што шмат чаго яшчэ можна і трэба зрабіць у накірунку папулярызацыі беларускай мовы, таму мы вельмі ўдзячныя за Вашу працу і за Вашы прапановы па пашырэнню выкарыстання беларускай мовы ў беларускім футболе».

by.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930