Знайсці
23.05.2016 / 16:44РусŁacБел

Луі ван Гал звольнены з пасады галоўнага трэнера «Манчэстэр Юнайтэд»

Галоўны трэнер брытанскага футбольнага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» Луі ван Гал звольнены са сваёй пасады пасля двух гадоў працы з камандай.

РА

Кантракт 64-гадовага галандца быў разлічаны на тры гады. У гэтым сезоне чэмпіянату Англіі футбалісты «Манчэстэр Юнайтэд» занялі пятае месца і не патрапілі ў Лігу чэмпіёнаў.

Пасада галоўнага трэнера МЮ будзе прапанаваная партугальцу Жазэ Маўрынью, які ў снежні пакінуў пасаду трэнера лонданскага «Чэлсі».

Чуткі пра тое, што Маўрынью вядзе перамовы аб пераходзе а «Манчэстэр Юнайтэд», з'явіліся яшчэ ў студзені, аднак у клубе не пацвярджалі гэтую інфармацыю.

53-гадовы партугалец быў вымушаны пакінуць сваю пасаду ў «Чэлсі» пасля дзевяці паражэнняў у 16 матчах чэмпіянату Англіі і скандальнай страты яго камандай спартыўнай формы.

Ван Гал цяпер абмяркоўвае з кіраўніцтвам МЮ умовы скасавання кантракту. Як мяркуюць, ён зарабляў у «Юнайтэд» каля 6,4 млн фунтаў у год.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930