Знайсці
23.05.2016 / 14:2410РусŁacБел

Прыбытак Машэнскага ўпаў у 440 разоў, Чыжа — у 20 разоў: топ-20 лідараў і аўтсайдараў эканомікі за год

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала фінансавыя справаздачы адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны за 2015 год. Апроч таго, інфармацыю пра сваю фінансавую сітуацыю прадаставілі кампаніі, якія выпускалі аблігацыі. Нарэшце, Нацбанк публікуе справаздачы банкаў краіны.

На падставе гэтых звестак «Наша Ніва» склала топ-20 самых прыбытковых і стратных кампаній з адкрытай справаздачнасцю.

Для зручнасці ўспрымання лічбаў сумы пераведзеныя ў даляры па леташнім сярэднім курсе — 15864,62.

Лідары эканомікі засталіся ранейшымі — «Беларуськалій» і «Мазырскі НПЗ». А вось «Нафтан», які пазалетась зарабіў пад $200 мільёнаў, летась меў менш за $4 мільёны.

У барацьбе прыватнікаў цяпер наперад выйшаў «Контэ Спа». У «Еўрагандля» (крамы «Еўраопт») адставанне на некалькі мільёнаў даляраў.

У 2014 годзе ў топ прыбытковых кампаній уваходзіў «Трайпл» Юрыя Чыжа з $65 мільёнамі. Цяпер прыбытак усох да $3,3 мільёна.

Як спрацавалі кампаніі іншых мільянераў?

«Тапас» з Павелам Белым у кіраўніцтве зарабіў $1,35 мільёна.

«Савушкаў» Аляксандра Машэнскага зарабіў толькі $93 тысячы, тады як пазалетась было больш за $40 мільёнаў.

«Растэм» Юрыя Авяр'янава меў чыстыя страты памерам $2,6 мільёна.

Анатоль Тарнаўскі са сваім «Юнівест-М» страціў $11,2 мільёна, а Аляксандр Шакуцін з «Амкадорам» — $13,7 мільёна.

Топ-20 самых прыбытковых і стратных беларускіх кампаній з адкрытай справазадачнасцю за 2015 год (лічбы ў мільёнах даляраў)
самыя прыбытковыя самыя стратныя
КампаніяПрыбытакКампаніяСтраты
Беларуськалій709,81Беларускі металургічны завод-106,9
Газпром трансгаз Беларусь310,62Гомсельмаш-47,8
Мазырскі НПЗ220,83ЗЛін-25,3
Банк развіцця112,24Белшына-21,5
Прыёрбанк71,55Брэстэнерга-18,1
Белгазпромбанк64,56Мінскэнерга-16
Беларусбанк63,37МАЗ-14,1
Віцебскэнерга46,08Атлант-11,6
Гомельтранснафта Дружба41,99Віцебскэнерга-11,1
Гомельэнерга38,810Краснасельскбудматэрыялы-9,2
Пеленг35,911Крычаўцэментнашыфер-7,1
Банк Белвэб34,212Белавія-7,1
Контэ Спа26,713МТЗ-6,9
Белаграпрамбанк26,614Светлагорскі ЦКК-5,0
558 Авіяцыйны рамонтны завод25,615Трайпл-5,0
Пінскі камбінат хлебапрадуктаў25,116Смалявічы Бройлер-4,9
Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»24,317Гроднаэнерга-4,2
Еўрагандаль23,718Бабруйскаграмаш-4,2
Агракамбінат «Дзяржынскі»23,419Беларускі цэментны завод-4,1
Прамагралізінг19,820МПЗ-4,0

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930