Знайсці
18.05.2016 / 13:374РусŁacБел

Кіраўнік МАК дапусціў адхіленне ад Гульняў у Рыа ўсёй зборнай Расіі

У выпадку, калі абвінавачванні ў сістэматычным ужыванні допінгу ў расійскім спорце будуць даказаныя, гэта падыме праблему допінгу на новы «шакавальны» ўзровень, заявіў кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах.

Наступствамі могуць стаць жорсткія фінансавыя санкцыі, а таксама дыскваліфікацыя спартсменаў і нацыянальных спартыўных федэрацый, папярэдзіў Бах.

Днямі міністр спорту Расіі Віталь Мутко выбачыўся за допінг-скандал, у выніку якога расійскіх лёгкаатлетаў могуць не дапусціць да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра ў жніўні гэтага года.

У артыкуле, апублікаваным у брытанскай газеце Sunday Times, Мутко прызнае, што «сур'ёзныя памылкі былі дапушчаныя кіраўніцтвам Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама спартсменамі і трэнерамі, якія парушылі антыдопінгавыя правілы і не выконвалі прынцыпы сумленнай гульні, гэтак фундаментальныя для спорту, дзеля імгненнага поспеху».

Тым часам з'яўляюцца новыя абвінавачванні аб ужыванні допінгу дзясяткамі вядучых расійскіх спартсменаў пры падтрымцы дзяржавы.

Кіраўнік МАК заявіў, што гэтыя абвінавачванні могуць сведчыць аб «беспрэцэдэнтным узроўні злачыннасці» ў расійскім спорце.

Апытанка

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера