Знайсці
17.05.2016 / 22:381РусŁacБел

Канада — Швецыя, Расія — Германія: вызначыліся ўсе чвэрцьфінальныя пары ЧС па хакеі

Групавы турнір на чэмпіянаце свету па хакеі, што праводзіцца ў Маскве і Пецярбургу, скончаны.

Фінляндыя выйграла ў Канады з лікам 4:0, фота iihf.com

Увечары Фінляндыя перамагла Канаду з лікам 4:0, а Расія — Швецыю — 4:1.

Такім чынам выніковае становішча:

група А: Чэхія — 18, Расія — 18, Швецыя — 13, Данія — 11, Нарвегія — 8, Швейцарыя — 8, Латвія — 6, Казахстан — 2.

Чэхія вышэй за Расію за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы.

група В: Фінляндыя — 21, Канада — 18, Германія — 13. ЗША — 10, Славакія — 8, Беларусь — 6, Францыя — 5, Венгрыя — 3.

У чвэрцьфіналах у чацвер згуляюць:

Чэхія — ЗША,
Расія — Германія,
Швецыя — Канада,
Фінляндыя — Данія.

Паўфіналы пройдуць у суботу, фінал — у нядзелю.

Пакідаюць элітны дывізіён Казахстан і Венгрыя, іх месцы зоймуць наступнай вясной Славенія і Італія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930