Знайсці
29.04.2016 / 14:30РусŁacБел

Гродзенскую і Ашмянскую мытні аптымізуюць

Пад кіраванне Гродзенскай рэгіянальнай мытні пяройдуць некалькі падраздзяленняў Ашмянскай мытні. Пра гэта журналістам у час прадстаўлення новага начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні распавёў старшыня ДМК Юрый Сянько.

Новым начальнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні прызначаны Андрэй Кавальчук, раней ён узначальваў Аператыўную мытню ДМК.

«Акрамя непасрэдных задач па прыцягненні ў бюджэт мытных плацяжоў і барацьбе з незаконным перамяшчэннем тавараў Гродзенскай рэгіянальнай мытні трэба будзе вырашыць пытанне аб далучэнні да яе некалькіх падраздзяленняў Ашмянскай мытні. Лідскі і Воранаўскі мытныя пасты будуць кіравацца з Гродна», —адзначыў Юрый Сянько. Ён падкрэсліў, што такое рашэнне дазволіць у першую чаргу павысіць эфектыўнасць працы, аптымізаваць кіраванне рэгіянальнымі падраздзяленнямі. Рэалізаваць змены плануецца на працягу двух месяцаў.

Юрый Сянько адзначыў, што актуальным застаецца пытанне падтрымання існуючай і стварэння новай сучаснай інфраструктуры ў пунктах пропуску.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930