Знайсці
05.04.2016 / 11:515РусŁacБел

Домрачава: Пасля нараджэння дзіцяці вярнуся ў біятлон

Дар'я Домрачава на асабістым сайце распавяла, што плануе пасля нараджэння дзіцяці вярнуцца да гонак у студзені 2017 года.

Наша жыццё шматграннае. І так важна самыя значныя ў ёй мэты ажыццявіць своечасова. 

30 гадоў — выдатны ўзрост для нараджэння дзіцяці. Увосень я стану мамай

Гэта падзея запланаваная і вельмі жаданая. Сёння — гэта самае галоўнае, што адбываецца ў маім жыцці!

У сувязі з гэтым хачу крыху супакоіць сваіх спартыўных заўзятараў. Я працягваю ўмераныя трэніроўкі пад наглядам спецыялістаў і буду вельмі старацца вярнуцца да гонак у студзені. Вядома, я мяркую, што будзе няпроста, але я як заўсёды гатовая сур'ёзна працаваць, крок за крокам вяртаючыся ў добрую спаборніцкую форму і ўжо вельмі сумую па духу вялікага біятлона.

Зараз я хацела б спакойна трэніравацца і адпачываць, таму ўдзел у розных мерапрыемствах, куды я атрымліваю шматлікія запрашэнні, не ўваходзіць у мае планы.

Я вельмі прашу ўсіх з павагай паставіцца да дадзенай навіны, не спекулюючы на гэтай тэме і не спрабуючы атрымаць дадатковыя каментары. Гэта вельмі важны для мяне перыяд, і я шчыра спадзяюся на ваша разуменне.

pressball.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930