Даслаць навіну
Знайсці
02.04.2016 / 17:04 61

Занадта кароткія шорты журналісткі сталі прычынай скандалу ў Вярхоўнай Радзе Украіны ФОТА

Украінскі інтэрнэт ужо некалькі сутак абмяркоўвае шорты журналісткі тэлеканала 1+1 Яраславы Кобы, у якіх яна прыйшла запісваць перадачу ў Вярхоўную Раду Украіны.

Павялічыць выяву

На адзенне Кобы звярнула ўвагу памочніца дэпутата, журналістка Алена Яхно. «А што? Нармальныя такія дзелавыя шорты! — іранізуе Яхно. — У часы маёй маладосці з Рады пагналі памочніцу, якая прыйшла ў… баа. Цяпер у гэтым бардэлі можна ўсё».

У прыпісцы Яхно адзначыла, што журналістка, як высветлілася, робіць не забаўляльную перадачу, а інфармацыйна-аналітычную.

«Я не збіраюся апраўдвацца за свае шорты і за свае, як вы пішаце, кароткія тоўстыя ногі. Мне падабаюцца мае шорты і мае кароткія ногі», — адказала ў фэйсбуку сама Яраслава Коба.

«У гэтым плане я вельмі самадастатковая. Хто цікавіцца, ці шукаю я «папіка» ў Вярхоўнай Радзе, адкажу: «Ну, вядома шукаю, менавіта дзеля гэтага я пяць гадоў прысвяціла журналістыцы, займаюся расследаваннямі ў праграме «Грошы» і не сплю начамі, каб зрабіць чарговы сюжэт, усё гэта дзеля глабальнай мэты — знайсці сабе «папіка».

А шо вы думалі? Як мінімум для таго, каб зрабіць ногі крыху лепш — мне патрэбен «папік». Грудзі ўжо адрамантавала. А вось ногі кароткія… яны мне спакою не даюць…», — у саркастычнай манеры выказалася сама Коба.

А што думаеце вы, ці карэктна хадзіць у Вярхоўную Раду або на іншыя афіцыйныя мерапрыемствы ў такім стылі?

ЗП

0
міла / адказаць
04.04.2016 / 10:02
Адзенне павінна адпавядаць таму мерапрыемству, куды ты едзеш. І тут ніякая не звычайная бабская зайздрасць. Для гэтага і распрацаваныя розныя стылі адзення. Напрыклад, у той жа Амерыцы такія вольнасці недапушчальныя.
0
паляшук / адказаць
04.04.2016 / 10:49
Прохожая, +5. Усё ж таки гэта не дыскатэка, а парлямэнт....
0
загартаваная / адказаць
04.04.2016 / 17:50
60 камэнтароў! Жанчына зрабіла сабе добры такі піяр. А цяпер па сутнасці. Усе прэтэнзіі зводзяцца да кароткіх шортаў. Так, яны кароткія. Але яна прыйшла не з голымі нагамі, а ў панчохах. Абутак нармалевы. Блузка белая і вельмі такая сабе маральная, як на сучасную моду. Белы верх, чорны ніз. Колер адпавядае самаму строгаму дрэс-коду. І толькі шорты кароткія. Яна журналістка. Прыйшла на звычайнае паседжанне Рады. Таму тут толькі дробнае парушенне дрэс-коду і не больш таго. Іншая справа, калі б у гэты дзень была УРАЧЫСТАЯ падзея, дзяржаўнае свята, нейкая памятная дата, то тады дрэс-код быў бы груба парушаны. А так толькі дробнае парушэнне дрэс-коду. І ўсе. На маей працы жанчыны летам працуюць у чорных спадніцах вышэй калена і белых блузках з кароткімі рукавамі. Блузкі даволі празрыстыя. Добра праглядаюцца не толькі станікі, а наогул жаночыя целы па пояс. Прынамсі, бачныя пупкі і буйныя радзімкі. І нічога, сонца не згасла. Установа, як працавала, так і будзе працаваць далей. Летам рукі і ногі жанчын голыя, целы па пояс бачныя, акрамя грудзей, праз празрыстыя блузкі. І толькі спадніцы з'яўляюцца сапраўднай вопраткай, цалкам хаваюць тое, што трэба схаваць. Такім чынам, у звычайнай установе, па дазволеным дрэс-кодзе, жанчыны летам працуюць напаўраспранутымі. З сапраўднай вопраткі толькі чорныя спадніцы і закрытыя туфлі чорнага колеру. Вось так. І чаго ўзнялі такі шум, не зразумела.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30