Знайсці
20.03.2016 / 19:161РусŁacБел

Беларуская біятланістка заваявала юніёрскі Вялікі крышталёвы глобус

Беларуская біятланістка Дар'я Блашко стала найлепшай у агульным заліку Кубка IBU сярод юніёрак: яна выйграла агульны залік з вынікам 364 балы. Такім чынам, ёй дастаўся Вялікі крышталёвы глобус сярод юніёрак.

pressball.by

На другім месцы аказалася Лізавета Бельчанка з Казахстана — у яе 307 ачкоў, на трэцім — расіянка Наталля Вушкіна з 304 ачкамі.

У апошняй гонцы сезона наша суайчынніца была толькі дзясятай. Але запасу балаў, заробленых раней, хапіла для атрымання Вялікага крышталёвага глобуса.

Дарэчы, сёлета Кубак IBU сярод юніёраў разыгрываўся ўпершыню. У юнакоў яго заваяваў немец Дамінік Райтэр.

euroradio.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930