Знайсці
17.03.2016 / 15:22РусŁacБел

«Злучаюцца па 10 гаспадароў і па чарадзе робяць у розных хатах…»

Гінеўцы. Ашмянскі павет. Увосень кожнага года гінеўцы ездзяць па лясах і скупляюць кляны. Накупіўшы клёну, яны ўсю зіму вырабляюць з яго лыжкі. Каб не выходзіла шмат газы, злучаюцца па 10 гаспадароў і па чарадзе робяць у розных хатах. Тутака – ад маленькага 6-7 гадкоў хлопчыка да дзядулі 80 гадоў – кожны мае работу каля лыжак. Лыжкі гінеўцаў вельмі харошыя і моцныя. Іх знаюць і ахвотна купляюць. Перш лыжка прадавалася за 3-4 грошы, а цяперака па 5-6 капеек. Гінеўцы кажуць, што з іх кожны мае чыстага заработку ў пару каля 2 рублёў.

«НН». №9—10. 1911.

Кандыдат Казулін даказаў сваю смеласць тэлевыступамі і паходам на «ўсебеларускі народны сход». Ён выбраў нечаканую палітычную нішу радыкала-папуліста. Выхад Казуліна з кампаніі цяпер, калі магчымасці для агітацыі вычарпаныя, павялічыў бы шанцы на перамогу свабоды – проста таму, што галасы праціўнікаў Лукашэнкі не расцярушваліся, а выбар стаў бы яснейшы.

«НН». №10. 2006.

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера