Знайсці
14.03.2016 / 08:072РусŁacБел

На ЧС па біятлоне беларусы засталіся без медалёў

Ніводнага медаля не заваявала зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па біятлоне, што прайшоў у нарвежскім Халменколене з 3 па 13 сакавіка. Зрэшты, у чэмпіянаце не ўдзельнічала трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, гарант нашых узнагародаў.

Усяго на ЧС было разыграна 11 камплектаў медалёў. Больш за ўсё — шэсць залатых, чатыры сярэбраныя і адзін бронзавы — заваявалі біятланісты Францыі.

На другім месцы нарвежцы (чатыры «золаты», два «срэбры» і тры «бронзы»), на трэцім — немцы (адно «золата», тры «срэбры» і тры «бронзы»).

Расія таксама не заваявала ніводнага медаля.

Апошні этап Кубка свету па біятлоне пройдзе з 17 па 20 сакавіка ў расійскім Ханты-Мансійску. У агульным заліку ў жанчын Надзея Скардзіна займае 20-е месца, у мужчын Уладзімір Чапелін на 47-й пазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930