Даслаць навіну
Знайсці
0
Нацдэм / адказаць
04.05.2008 / 22:23
2Партызан.Цалкам падтрымліваю!
0
Burbalka / адказаць
05.05.2008 / 18:25
Сп. Амерыканец, на форумах беларускай тэматыкі апошнія некалькі год дзейнічаюць некалькі груповак ананімаў. Адныя ананімы "гоняць" на БАПЦ, другія ананімы паліваюць БПЦ. І ні тым, ні другім нельга даваць веры. Аднак, калі Вам сапраўды ёсць што сказаць, пра што заявіць і аб чым сведчыць - ну дык называйцеся і сведчыце. Будзем разбірацца. Разумееце, а.Віталь у 1975 г. не мог ухваляць "таварыша Сталіна", самі падумайце, пра што вы пішаце. А што тычыцца ганенняў, то а.Віталь адзін з нямногіх не прыкрываў дзеянні савецкай улады - і тут ёсць шмат сведкаў на міжнароднай хрысціянскай арэне, што а. Віталь казаў: "Многія кажуць, што ў нас няма ганенняў, і можна свабодна хадзіць у царкву. І ў нечым яны сапраўды маюць рацыю - бабулькі хадзіць у царкву ў нас могуць бесперашкодна, але што тычыцца маладых людзей, то тут зусім іншая сітуацыя". І менавіта за такія словы яго савецкая дзяржава і гнабіла. Вось зараз гляджу відэазапіс сустрэчы а.Віталя і мітрапаліта Філарэта. А. Віталь гаворыць: "Жыве Беларусь і будзе жыць!" і не нацыяналісту, а мітр. Філарэту, які, пэўна, не так уж і рад чуць такія словы. І гэта беларускі патрыёт. Што тычыцца Шмемана - ён быў чалавек высокай еўрапейскай культуры, што-што, а расейскі імперыялізм яму ніколі не быў уласцівы. Шчыра кажучы, нават не ўяўляю, што ён думаў пра беларусаў і украінцаў у геапалітычнай перспектыве, аднак, як ён ставіўся да савецкага саюзу і савецкай царквы - гэты вядома ўсім.
0
Эмилио / адказаць
05.05.2008 / 20:28
Называя себя "рабом Московской патриархии" Боровой охарактеризвал себя, свои идеологические и моральные установки, а также отчетливо засвидетельствовал свое нежелание обсуждать таковые. Тут ни трагедии, ни иронии. О националистах он высказывался не без иронии, про некоторых с раздражением. То, что его отличало от других. Он не был бюрократом, снобом. Всегда откытым для общения. Даже во время исполнения своих обязанностей. Видимо это и обратило внимание Шмемана. Шмеман, судя по рассказам его знавших, был примерно таким же открытым человеком. С юморком. Однажды встречает одного деятеля в лифте на Радио Свобода и спрашивает: "И Вы сюда? Эх, что б мы без большевиков делали. Кормят они нас. Кормят". Боровой безусловно понимал коллизии в отношениях Церкви и государства в СССР, но врагом советской страны он не был. Белоусскость свою он не так и афишировал. Он был столь же русским, сколько и белорусским. Никакой границы. В отличие от всякого рода Бортников или же витушек. Кстати, не стоит мудрить по поводу Мартоса. Вот один человек, сотрудничавший с фашистами в годы войны (даже в Соборе учавствовал), так характеризует Мартоса: "Калі і быў у яго які хрыбет, то толькі расейскій". У Мартоса в годы войны были какие-то особо любезные отношения с казаками, состоявшими на службе у Рэйха. Их он все время опекал, с ними воловодился. Они даже просили немецкую администрацию назначить его официально своего рода духовным опекуном Казаческого Стана. И только конец войны помешал этому. С казаками он воловодился немало и после войны вплоть до смерти. Да и не был он, вроде, этническим белорусом. Кажется, греческих корней. Этот же человек, знавший Борового в годы войны не заметил никакой такой особой белорусскости (в националистическом понимании) ни у Борового, ни у его патрона епископа Филофея. Короче, не делайте нацыянальнага гэроя на пустом месте.
0
Амэрыканец / адказаць
06.05.2008 / 17:23
Нешта нябачна, што нехта тут, у прыватнасьці "Burbalka", выступае пад сваім імём. Але сёньня я не аб гэтым... Подпіс Баравога стаіць пад лістом-віншаваньням Сталіну. Падобных лістоў некалькі і ўсе яны былі апублікаваны а. Глебам Якуніным у 1991 г. Адносна стаўленьня да нашай, беларускай, эміграцыі - папытайце таго ж Кіпеля, Данілюка ды іншых эмігрантаў. І тут, я цалкам згодны з маім ідэалягічным ворагам - "Эмилио", непатрэбна шукаць тое чаго няма. Вы, спадарыня "Burbalka" ёсьць "агэнтам уплыву" РПЦ. Гэта калі нешта патрэбна выдаць за тое, чым яно не зьяўляецца ў прынцыпе, нават эвэнтуальна. Ну быў высокапасадны сьвятар РПЦ, які паходзіў зь Беларусі, але цалкам прадаўся іншаму народу. Падобных асобаў, беларускага паходжаньня, шмат. Нехта назваў сябе палякам, нехта расейцам, нехта жмудзінам... Адносна Шмемана. Давайце ня будзем. У сваіх прамовах ён неаднойчы казаў, што украінцаў "выдумалі" аўстрыйцы ды палякі. А дагэтуль была адна русь. Аб беларусах я наогул маўчу. Прапаную вам пачытаць ягоныя выступы на ангельскае мове.
0
Прагматык / адказаць
06.05.2008 / 19:45
Калі не памыляюся, у годзе 1992 ці 1993, калі пры ўладзе быў С. Шушкевіч, паказвалі па ТБ нейкій афіцыйны прыйм. Дык на том прыёме мітр. Філярэт таксама казаў "Жыве Беларусь". Да, забыўся, ён жа і бел-чырвона-белы сьцяг МА Беларусі (ці нейкай вайсковай часьціны) таксама асьвячаў... А як аб ім добра Бембель пісаў, яшчэ да манастыра... Ура галоўнаму патрыёту Беларусі - мітрапаліту Філярэту. Так, Burbalka?
0
Эмилио / адказаць
06.05.2008 / 20:50
Нарэшце можна падсумаваць вынікі абмеркавання. Светлай памяці айец Віталь Баравы цяпер належыць гісторыі. Ён прайшоў свой зямны шлях годна. Мір праху яго!
0
Партызан / адказаць
09.05.2008 / 12:06
Апошняе ўдакладненьня: "Ён прайшоў свой зямны шлях годна." - дзеля каго? Ён быў ворагам сьвядомых змагароў за Волю Беларусі і, спадзяюся, калі не пасьпеў адказаць прад зямным судом - адкажа прад Нябёсным! Ганьба манкурту Баравому!
0
Burbalka / адказаць
20.05.2008 / 13:21
згубіўся мой каментар???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера