Даслаць навіну
Знайсці
0
Burbalka / адказаць
07.04.2008 / 21:06
Вечная памяць
0
Палівач / адказаць
07.04.2008 / 23:05
Дадам што пачынаў В.Баравы свой святарскі шлях у Гомелі.
0
Анатоль Сідарэвіч / адказаць
08.04.2008 / 20:45
Учора айцец Юры Залоска служыў паніхіду па Ларысе Геніюш (споўнілася 25 год як паэтка пакінула гэты свет), яе родных і айцу Віталію, пра якога я чуў і чытаў нямала добрага. Вечная памяць!
0
Партызан / адказаць
09.04.2008 / 15:21
Аб памёршых добрае альбо нічога... Але ж мы забыліся, што гэтая асоба спрычынілася да арышту беларускіх сьвятароў-патрыётаў і выступала сьведкам абвінавачаньня на працэсе сьвятамучаніка Гэ!оргія Бортніка! У справе ёсьць матар'ялы і хутка яны пабачаць сьвет...
0
Нацыянальная памяць / адказаць
09.04.2008 / 23:48
To: Партызан Калі ласка, напішыце больш пра арышт " беларускіх сьвятароў-патрыётаў і сьведку абвінавачаньня на працэсе сьвятамучаніка Гэ!оргія Бортніка! У справе ёсьць матар'ялы і хутка яны пабачаць сьвет..." Гэта надта важна, каб мы ведалі "хто ёсьць хто" насамрэч.
0
Партызан / адказаць
10.04.2008 / 16:45
Хутка зьявіцца артыкул аб сьвятарах-патрыётах. Але канкрэтна аб Віталіі Баравом. Маем сьведчаньня і дакумэнты са справы сьвятамучаніка Шэоргія Бортніка, што гэтая асоба была таемным агэнтам МГБ і дала наступныя паказаньня: "Я знаю Бортика с 1947 г. Во время учёбы в семинарии он вёл атисоветские разговоры с семинаристами, отказался подписать поздравление тов. Сталину в день рождения. ... распространял среди священников и семинаристов фашистские листовки и газеты, отказывался разговаривать на русском языке лично со мной и другими священниками." Хопіць? Альбо яшчэ? Не жадалі падымаць гэты бруд... але відаць прыдзецца даць усё цалкам. Зараз дадамо і нумар справы і архіў. Менавіта за добрую службу МГБ гэты "сьвятар" і быў "скіраваны ў Аддзел зьнешніх царкоўных адносін. Шмат гадоў быў прадстаўніком РПЦ у Сусветным савеце цэркваў. Быў таксама прадстаўніком праваслаўнай царквы на ІІ Ватыканскім саборы." Простых сьвятароў туды не бралі. Чытайце а. Глеба Якуніна. Вось толькі незразумела, на каго аўтар разлічваў сказ аб "сылцы ў Жаневу" у часе СССР? Іншых няўгодных чамусь на Калыму высылалі... Тую ж усяшаноўную Ларысу Геніюш нават у Менск не выслалі...
0
Burbalka / адказаць
11.04.2008 / 18:17
2 Партызан На жаль, у а. Віталя ўжо не спытаеш нічога. Ён адыйшоў. Але паводле сваіх кантактаў з ім, які, часам, забываючыся ўсё, памятаў словы "Жыве Беларусь!" і чытаў вершы даваеннага Міхася Машары, вельмі перажываючы за тое, што той стаў "савецкім" паэтам, я магу сведчыць, што а. Віталь вялікі патрыёт Беларусі. Я думаю, што цяпер у бок а. Віталя можа паліцца паклёп і бруд, і гэты паклёп і бруд будзе, як водзіцца, ананімным. Але я не буду праходзіць міма. Вечная і светлая памяць вам, бацюшка а. Віталь.
0
Только хорошее (с отпевания) / адказаць
14.04.2008 / 00:47
Митрополит Кирилл подчеркнул особую роль о. Виталия в сохранении церковного единства: "Во время войны враги стремились расчленить нашу Церковь: везде, куда ступал враг, появлялись те, кто отказывался молитвенно поминать местоблюстителя Патриаршего престола, митрополита Сергия (Старогородского). Враг тогда хотел добиться автокефалии для Белорусской Церкви. И всегда так бывает: когда борются с Россией, непременно стараются разрушить единство православной Церкви. Творческий и острый ум о. Виталия помог сформулировать такие положения церковного Устава, которые позволяли, имея самоуправляемость и автономию, сохранить единство с Московским патриархатом. Это были такие тонкие и умные формулировки, что даже враг ничего не мог этому противопоставить. Единство Церкви было сохранено".
0
Burbalka / адказаць
14.04.2008 / 16:18
І заўважце, не толькі а.Віталь, але і іншы вялікі беларускі царкоўны дзеяч арх.Афанасій (Мартас) здолеў не паддацца на правакацыю. Таму яшчэ больш выклікаюць павагу.
0
Анатоль Сідарэвіч / адказаць
14.04.2008 / 16:51
Вось як яно паворчваецца... Сюжэт, скажам, для нашых гісторыкаў Андрэя Вашкевіча, Алеся Пашкевіча і Андрэя Чарнякевіча: гэтыя добрыя хлопцы то Рамуальда Зямкевіча паказалі як агента "двуйкі", то беларускага пасла на Сойм Сымона Якавюка - як агента КГБ... Дакументальна паказалі. Да каго яшчэ дабяруцца? Што ж, лепш калі гісторыя і асобы ў гісторыі дэміфалагізаваныя.
0
"Иной формат", 04.04.2008 / адказаць
15.04.2008 / 01:11
Каму, паводле Бурбалкі, служылі \"вялікія беларускія царкоўныя дзеячы\" і чаму яны \"выклікаюць павагу\" ? Владимир Степанов, эксперт по правовым вопросам ООД \"За права человека РФ: \"Московская патриархия относится к сергианскому направлению.. Названное так по имени митрополита Нижегородского Сергия (Страгородского), опубликовавшего в 1927 году \"Декларацию\", говорящую о лояльности и преданности Русской Православной Церкви советскому правительству. ... А так как каноны Церкви воспрещают подчиняться светской безбожной власти, то считается, что РПЦ утратила преемственность. ... То есть по сути, сергианство привело к тому, что к 2008 г. РПЦ давно уже перестала быть Церковью, Телом Христовым, а превратилась в одно из многих светских государственных учреждений. И связь РПЦ со спецслужбами, она исторически прослеживается. Назначались патриархи властью. В 1943 году во время войны с Гитлером, когда Сталин решил использовать престиж РПЦ в этой войне, Митрополит Сергий был назначен Сталиным Патриархом. А для надзора за РПЦ был приставлен чекист Карпов, до этого времени занимавшийся расстрелами духовенства, отправкой их в лагеря. Последующие патриархи – Алексей и Пимен – также назначались ЦК КПСС и КГБ, как и остальное \"духовенство\". Теперешний патриарх Алексий II, как пишет СМИ – майор КГБ. Таким образом, марксистско-ленинская доктрина о том, что \"религия является опиумом для масс\", сознательно проводится в жизнь оперативниками МП.\"
0
Burbalka / адказаць
16.04.2008 / 16:18
2 "Иной формат" Не расказвайце мне пра "сергіянства", я і так у тэме абазнаная. Вось толькі не трэба ў сергіянства запэцківаць а.Віталя. А.Віталь заўжды казаў, што думаў. Ніколі не быў ён ідэалагічным сергіянінам. А наконт Афанасія Мартаса вы мяне не смяшыце, ён акурат пасля вайны належыў да адкрыта антысергіянскага кірунку - Рускай Праваслаўнай Царкве ў Замежжы.
0
Узрэцкі / адказаць
16.04.2008 / 17:12
А што б Іной формат зрабіў для захавання інстытуту Царквы у той час?
0
Раман / адказаць
16.04.2008 / 18:59
Я вучыўся ў Ленінградскай акадэміі. Магу засьведчыць, што а. Віталі нічым не адразняўся ад іншых выкладчыкаў. Дарэчы, вельмі крытыкаваў РПЦЗ, называючы яе "безблагодатной". Вельмі хваліў Патрыярха Сергія. Праглядзеў зараз кнігі ды артыкулы Гарбінскага. Дык той піша, што ўладыка Афанасій пісаў лісты ў БАПЦ, жадаў павярнуцца. Але яму адмовілі. Гэтя ж лісты былі выдадзены пасьля сьмерці ўл. Афанасія ягонымі "сябрамі".
0
Раману / адказаць
16.04.2008 / 19:23
Няпраўда, не япіскап Апанас Мартас хацеў вярнуцца, а яго хацелі навярнуць Мікалай Лапіцкі і Касяк. і не ў БАПЦ, а ў Беларускую праваслаўную царкву ў ЗША пад юрысдыкцыяй канстанцінопальскага патрыярха (БАПЦ Апанас лічыў самазванцамі). Але каб Апанас пагадзіўся -- а яго ўгаворвалі перыядычна з 1950 г. па 1973 г. недзе -- то такая б царква была незалежнай, як БАПЦ, бо экзархаты канстанц. патрыярхату ў сьвеце фактычна незалежныя ад Стамбула. Але высвяціць свайго япіскапа не ўдалося. Тым ня менш прыходы ў Саўт-Рывэры, Чыкага, Рычманд-Гіле існуюць у складзе амэрыканскага экзархату асобнай адміністрацыйнай адзінкай і карыстаюцца аўтамоміяй. Шкада, што нічога не атрымалася з Апанасам (прычыны былі фінансавыя, страх перад РЗПЦ, а ў 1970-я -- узрост). Угаворвалі таксама Філафея Нарко, і нават Мацьвея Сямашку з Лондану. Усё ж такі БПЦ канст. юрысдыкцыі не скапраметавала сябе ў Амэрыцы пастаяннымі закалотамі, як БАПЦ.
0
Гундяев праўдзівей за Бурбалку / адказаць
16.04.2008 / 20:48
\"для захавання інстытуту Царквы у той час?\" У мяне пытаньні чыёй канкрэтна царквы? Дарэвалюцыйнай Россійской греко-православной? Дык яна якраз і была зьнішчаная бальшавікамі і Сталіным рукамі Сергія Старагародзкага а на ейнае месца пастаўленая сучасная РПЦ МП. Пра што шкадаваць нам? Тая і другая - цэнтры расейскага імпэрыялізму, абслуга каланіялісцкай палітыкі. Мітрапаліт Кірыл Гундяев не марна памянуў заслугі нябожчыка Баравога перад МП РПЦ \"в борьбе с врагами\" - беларускімі сьвятарамі-патрыётамі, якія дамагаліся незалежнасьці ад Масквы. Гэта вам карціць, сп.Бурбалка?
0
Раман / адказаць
17.04.2008 / 17:51
Самае галоўнае ў тым, што ўладыка Апанас няколі не жадаў быць япіскапам РПЦ МП! Нават ёсьць ягоны артыкул у Аргэнтыйскай газэце, дзе ён даказвае "безблагодатность" Сергтянскай РПЦ!
0
Раман / адказаць
17.04.2008 / 18:03
Доўга шукаў, але ж знайшоў... Вось цытата з лекцыяў Баравога: Украинские и белорусские националисты всегда хотели разделить триединный русский народ. Это проявилось и во вревя Великой отечественной войны, когда были самообъявлены т.н. Украинская и Белорусская автокефальные церкви. Они тесно сотрудничали с немецко-фашистскими акупантами. ... После войны агенты империалистических разведок пытались внедрить в Русскую православную Церковь своих агентов-националистов, руки которых были по локото в крови своих народов. Но верные нашему Социалистическому государству священники помогли органам КГБ выкрыть этих агентов." Падобны тэкст ёсьць і ў мэтадычцы лекцый Баравога, што надрукаваны на рататары ў 1959 і 1967 г.г. На 100% гэтыя тэксты ёсьць і ў бібліятэцы БЭ РПЦ! Прапаную а. Шрамко арганізаваць для чытачоў НН сэмінар па азнаёмленьню з "беларускай творчай спадчынай" агэнта КГБ Баравога.
0
Burbalka / адказаць
19.04.2008 / 00:11
Пачынаецца! Ну скажыце, калі а.Віталь быў такі маскаль, чаму ён імкнуўся размаўляць па-беларуску? Чаму да самай смерці цытаваў па памяці беларускія вершы? Чаму нават мітрапаліта Філарэта вітаў выгукам "Жыве Беларусь! Жыве вечна!". У мяне ёсць відэа і аўдыя запісы а.Віталя, калі ён разважае пра Беларусь. Так, ён часта казаў, што для беларусаў рускі і ўкраінскі народ - гэта народы-браты. Але шмат ён казаў і пра тое, што трэба супрацоўнічаць і сябраваць з братнім польскім народам, з братнім літоўскім народам. Што тычыцца ацэнак дзеяння некаторых дзеячоў аўтакефаліі ў гады фашысцкай акупацыі ў Беларусі, то, пачытайце "Споведзь" Ларысы Геніюш, пачытайце пра той ціск, які аказвалі акупацыйныя ўлады на праваслаўных, каб яны абвесцілі аўтакефалію. Гэта ж тое самае сергіянства, толькі з іншага боку. Тое самае сергіянства, за якое клянуць РПЦ. Ну Ларысу Геніюш вы ж не абвінаваціце ў тым, што яна агент КГБ? Ці да гэтага таксама ўрэшце дойдзе? А таго, хто ў савецкі час аж да Ленінградскай акадэміі дарос, які-небудзь " Гундяев праўдзівей за Бурбалку" можа таксама агентам КГБ назваць. Крыўдна, што лепшых людзей нашай Царквы спрабуюць запэцкаць. Прычым асабліва любяць паплясаць на касцях. Дзе ж вы раней былі? Чаму дачакаліся смерці а.Віталя і тады пачалі свае бязглуздыя абвінавачанні выліваць? Цьху.
0
Burbalka / адказаць
19.04.2008 / 00:18
А вось што а.Віталь пра аўтакефалію гаварыў: "196. Пользуясь правом докладчика, еще раз хочу напомнить вам всем основное, золотое правило любых ваших последующих решений, сформулированное Болотовым, суть которого состоит в том, что в Церкви канонично все, что “полезно для Церкви”, но решать это должна сама Церковь соборным разумом, Полнотой своего канонического, апостольского и святоотеческого сознания, свободно и независимо от давления извне, учитывая и руководствуясь только благом Церкви, чтобы сохранить и уберечь единство Православной Украинской Церкви в каноническом общении с Полнотой Православия в Единой Святой Соборной и Апостольской Церкви." І хіба знойдзецца той, хто з гэтым не пагодзіцца? Менавіта так. Аўтакефалія мусіць быць свабодным саборным выбарам, а не навязаным звонку.
0
Раман / адказаць
19.04.2008 / 13:35
Давайце не гуляцца словамі... Я "дарос" да Акадэміі, бо вырас у сям'і сьвятара-беларуса, што перажыў рэпрэсіі. Іншай нагоды атрымаць богаслоўскую адукацыю ў пачатку 70-х гадоў проста не было. Мяне б, сына рэпрасаванага і напаўрэабілітаванага сьвятара, ніхто б не выпусьціў вучыцца ў Грэцыю альбо нават у Польшчу. разам са мной вучыліся і ўкраінскія хлопцы-уніяты. Але ж, зразумела, мы тады сваіх поглядаў не выяўлялі. Але ж пытаньня ў іншам. Ва ўдзеле спачылага ў рэпрэсіях 1944 - 1951 г.г. І адразу пытаньня: А Вы ўпэўнены, што да яго ніхто не зьвяртаўся? Ён што вам спавядаўся аб гэтым? Якавюк вось таксама да публікацыі ў Архе лічыўся патрыётам, але ж дакумэнты справа няспорная. Нядаўняя гісторыя вас нічому не вычыць? У супрацы з ворганамі ўжо пакаяліся ня мень 10 сучасных актывістаў беларускага руху. Адзін нават у складзе аргамітэта па стварэньню БНФ быў. Прыведзеная вамі цытата - гэта, прабачце, пустыя словы. "должна сама Церковь соборным разумом, Полнотой своего канонического, апостольского и святоотеческого сознания", - гэта аксіёма. Але ж, на Ўкраіне, наколькі я ведаю, досыць вялікая група ўладык, сьвятароў і міранаў выказалася за аўтакефалію. Былі саборы, подпісы і г.д. Замест дыялогу ў братней любові - з боку РПЦ анафямы, абвінавачаньня і г.д. Задзейнічаны ўвесь дзяржаўны апарат РФ! Чаму проста не адпусьціць нежадаючых перабываць ва ўлоньне РПЦ? Чаму мітрапаліт Філярэт робіць усё магчымае, каб недазволіць у Беларусі дзяржаўнай рэгістрацыі іншых юрысдыкцый? Чаму не падтрымлівае дзейнасьць камітэту па свабадзе сумленьня? Пытаньняў шмат. РПЦ-камунадзяржаўная і бездабрадатная. Гэта усім вядома.
0
Прагматык / адказаць
20.04.2008 / 11:39
"Дзе ж вы раней былі? Чаму дачакаліся смерці а.Віталя і тады пачалі свае бязглуздыя абвінавачанні выліваць? Цьху. Лічу, што ўся дыскусія ад таго, што менавіта беларуская НН дала гэты матар'ял. Хто жадаў - той ведаў. Што па прашпекту патрэбна было зь плякатамі бегаць? Заўважце - на сайтах РПЦ па гэтай падзеі ніводнага падобнага каментара. Бо сьвядомыя беларусы "там не ходзяць" і няма з кім там дыскутаваць. Раю Бурбалцы папытаць сваіх бацькоў - як было дамагчыся нават турпаездкі ў сацлягер і хто гэтым кіраваў. Самі пасады і ролі Баравога сьведчуць "правераны наш таварыщь". Усе ведалі. Найперш поўны сьпіс гэтых "гбістаў у расах" склаў а. Глеб Якунін. У Маскве ён быў надрукаваны яшчэ ў 1991!!! годзе.
0
Партызан / адказаць
20.04.2008 / 13:05
З Вербніцай усіх! Паколькі я пачаў гэтае абмеркаваньня, падаю некаторыя факты. У 1989-1991 г.г. у Маскве, Пяцербурзе і Вільні адбываўся шэраг міжнародных канфэрэнцый, на якіх уздымалася пытаньня супрацы РПЦ і КГБ. Як сьлед, асноўным дакладчыкам зьяўляўся а.Глеб Якунін. Менавіта тады ён перадаў мне асабіста шэраг дакумэнтаў ад супрацы з МГБ-КГБ некаторых уладык і сьвятароў, дзейнасьць якіх была павязана зь Беларусьсю. У тым ліку і дадзеныя на Баравога. Дадзеная тэма працягнулася і ў 1993-1994 г.г. на прадкалядных канфэрэнцыях Інстытуту рэлігіязнаўства Кракаўскага ўнівэрсітэту. Сумневаў аб сувязі Баравога зь выведачнай сэткай ГРУ-НКВД у 1942-1944 г.г. даказана дакумэнтальна. За гэты пэрыяд ён быў узнагароджаны мэдалём “Партызану айчыннай вайны” ІІ ст. Потым – сувязь з МГБ-КГБ, аб якой таксама маюцца пісьмовыя сьведчаньня. Ад 1991 г. шэраг расейскіх, беларускіх і польскіх навукоўцаў спрабавалі ўзяць сьведчаньня самаго Баравога. Гэта было зьвязана ня толькі з Беларускімі падзеямі, а і РПЗЦ ды асобай самаго архіяпіскапа Панцяляймона. Баравой ад гэтых сустрачаў ухіляўся, на пісьмовыя зьверненьня (ёсьць блянкі адпраўленьня замоўных лістоў) не адказваў. Нажаль, крымінальнай альбо адміністрацыйнае адказнасьці за супрацу з КГБ у часе СССР у Беларусі альбо Расеі пакуль няма. Таму высоўваць яму нейкія абвінавачаньня альбо друкаваць матар’ялы было проста безсэнсоўна. Тыя хто жадаў – ведалі. Адзначым – Баравой зьяўляўся адным з тысячаў інфарматараў КГБ, магчыма меў і нейкую ахфіцэрскую рангу. Бо “простых” інфарматараў на ІІ Ватыканскі сабор, дзе прысутнічалі ўладыкі і сьвятары падпольнае УГКЦ, наўрадцы дасылалі. Мой каментар выклікан не жаданьням высунуць абвінавачаньня, а абураньням “вылучэньням” шэраговага сьвятара-гэбіста на званьня “беларускага патрыёта” у беларускай апазіцыйнае газэце “Наша ніва”.
0
Andrei / адказаць
20.04.2008 / 17:49
\"Прагматык\" napisau velmi slushna.Ne kranajuchy asoby nebozhkyka(ab jakim ja davedausia upershyniu),iaho pasady i kamandyrouki u saveckija chasy kazhuc sami za siabe.A pra supracounictva chastki sviadomyh belarusau z KDB taksama ne navina.Tolki nekatoryia,jak Sakrat Janovich,znaishli muzhnasc i pakaialisia.A ab bolshasci,padobna ,davedaemsia paznej.BOZHA daj im muzhnasci! Kozhny budze adkazyvac sam za svae dzei...A kamu bolsh dadzena(jak sviataram) ,z tyh i bolsh zapytajuc... BERAZHY VAS BOZHA !
0
guest / адказаць
22.04.2008 / 12:34
Сапраўды вельмі непрыгожа, сорак дзён па чалавеку не прайшло, а ўжо трызненьне пачалі. Сорам!
0
AR / адказаць
22.04.2008 / 23:13
Я ТАКСАМА ЧУУ ШТО ГЭТЫ ЧАЛАВЕК ДАПАМАГАУ ЛЮДЗЯМ З БЕЛАРУС ....
0
AR / адказаць
23.04.2008 / 20:07
...ДАПАМАГАУ ЛЮДЗЯМ У БЕЛАРУСI...
0
Burbalka / адказаць
24.04.2008 / 03:11
Гэта б было смешна, калі б не выклікала абурэння. Ну сказалі мне - Баравога у Жэневу і на Другі Ватыканскі сабор "у турпаездку" адпраўлялі... Можа яшчэ скажыце, што ён на шопінг спакусіўся. Безумоўна, так проста было не выехаць у замежныя паездкі, безумоўна, усе, хто выяжджаў, знаходзіліся пад ціскам спецслужбаў. Але свае меркаванні я ўжо выказала, па сто разоў паўтараць не буду. Я бачыла, як сябе паводзіў а.Віталь, я бачыла, як ён жыў, я бачыла, якія кнігі ён чытаў і пра што пастаянна казаў. Можна казаць што заўгодна і высоўваць якія заўгодна здагадкі, але факт застаецца фактам - а.Віталь быў беларускім патрыётам і сапраўды шмат зрабіў для Беларусі і для праваслаўнаў царквы. Дарэчы, я па сабе ведаю, чаго вартае ананімнае плявузганне на форумах, мяне вунь на тут.баі абмяркоўвалі некалі. Уся гэта - ананімная містыфікацыя, калі людзі проста баяцца даставаць дакументы і высоўваць абвінавачванні ад свайго імя.
0
Партызан / адказаць
24.04.2008 / 19:11
Burbalkaцы Добра - калі НН гатовая апублікаваць гэты матар'ял - гатовыя выслаць. Са спасылкамі на справы, архівы і г.д. Але, без умоваў надсыланьня матар'ялу, менавіта да Вас некалькі пытаньняў: 1. Што добрага дзеля Беларусі зрабіў Баравой? 2. Чаму сп. Гарбінскі ня лічыць яго менавіта беларускім рэлігійным дзеячам? 3. Ці была напісана Баравым нават адна багаслоўская праца па беларуску? А ні ў Варшаве, а ні ў Маскве, а ні ў Піцеры мы іх не знайшлі. 4. Чаму ўцёкі Баравога з эвакуацыйнага эшалону ў Гродна і выяўленьня савецкім уладам супадае з арыштам Жыровіцкага архімандрыта Сэрафіма (Шахмута)? Просьба канкрэтна, аб тым што Вы дабраахвотны адвакат РПЦ усе цудоўна ведаюць! 4. Чаму а. Глеб Якунін у адным з сваіх выступаў падаў Баравога як агэнта, спасылаючысь на матар'ялы архіва.
0
Эмилио / адказаць
03.05.2008 / 04:36
Мир праху его! Лично мне удалось пообщаться с о.Виталием всего два раза. В Загорске. Он был интересным человеком, многогранным, существовавшим как-бы в двух измерениях. В одном из них он оставался последовательным и принципиальным защитником Русского единства. В другом, ему удавалось располагать к себе и находить общий язык с явными противниками такового. Причем не изменяя ни на йоту своему первому измерению. В годы Великой Отечественной войны ему пришлось некоторое время быть помощником епископа Филофея, фактического руководителя Православной церкви на оккупированной немцами территории Белоруссии и одной из ключевых фигур в подготовке акта провозглашения автокефалии БПЦ. Виталий Боровой и был тем человеком, подготовившим в основном документы для церковного Собора, на котором данный акт должен был быть провозглашен. Стоит отметить, что Виталий Боровой уже в то время был связан с советскими партизанами и антифашистским подпольем. Утверждение про "ссылку в Женеву" не вызывает ничего кроме смеха. К слову, о.Виталий Боровой несколько раз посещал США в составе официальных делегаций, а также и лично. Встречался с некоторыми участниками белорусской националистической диаспоры. На одну из таких частных встреч случайно попал один из ретивых диаспоральных активистов, обрушившийся врасплох на о.Виталия с массой вопросов и сомнительного рода предложений. "Я - раб Московской патриархии" - заявил о.Виталий, уклоняясь от продолжения разговора.
0
Burbalka / адказаць
03.05.2008 / 23:58
Вы не маеце рацыі, Эміліё. А.Віталь быў сапраўдным патрыётам Беларусі, і калі ён казаў пра еднасць рускага, беларускага, украінскага народу, ён свайму патрыятызму не здраджваў. бо казаў таксама і пра тое, што літоўцы і палякі - таксама блізкія беларусам народы, з якімі трэба сябраваць. А што тычыцца ягоных візітаў у Амерыку, то іх у сваіх дзённіках апісвае прот. Аляксандар Шмеман, называючы а.Віталія "адзіным жывым чалавекам" сярод дэлегацыі: "Какой-то осадок на душе - кроме Борового" і таксама іронія пра раба "вы ж ведаеце, нас калі і да чорта пашлюць".
0
Burbalka / адказаць
04.05.2008 / 00:32
Вось, знайшла. Вторник, 18 февраля 1975 Вчера - суета в связи с приездом московской церковной делегации. Я был только на завтраке в двенадцать часов, в ресторане, но не на официальном приеме. Сидел с о.В.Боровым, единственный с человеческим и даже страдальческим лицом. Остальные - какие-то благообразно окаменелые, одинаковые, на одно лицо, с тем же выражением, теми же улыбками. Я говорю о.В.: "Может быть, заехали бы к нам, в Академию". Он: "Говорите с начальством. Вы ведь знаете, если пошлют, то мы и к черту поедем…" Нервный, желчный, ехидный, но по отношению "своих"…
0
Прагматык / адказаць
04.05.2008 / 12:23
Але ж незразумела, як гэтыя ўрыўка датычацца Беларусі? "Эмилио" напісаў практычна тое, аб чым пісалі бел.эмігранты, у прыватнасьці сп. Барыс Данілюк. Шмэман не азтарытэт у дадзеным пытаньні - ён сам неаднойчы выказваў сумневы ў існаваньні беларусаў і ўкраінцаў як асобных народаў (нацый).
0
Амэрыканец / адказаць
04.05.2008 / 19:36
Хрыстос увасрос! Як сьведка падзеяў і ўспамінаў 1975 г.. Цытата высьметка Баравога: " В БАПЦ собраліць колабаранты, запятнавшіе своі рукі кровью русскога народа. ... Абрамчік - это не белорусскій народ, как і і іные представнікі т.нз. эміграцыі. ... Советкікій союз -нікогда не преследовал людзей за веру. І іменно благодаря тов. Сталіну мы победзілі в войне. Кіт, Кіаель, Рагуля, Селівончік і Данілюк - это преступнікі у іх оукі па локать в крові белорусского народа..." І гэта беларускі патрыёт?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера