Даслаць навіну
Знайсці
07.04.2008 / 15:37 42

Адышоў да Госпада протапрэсвітар Віталій Баравой

Cёньня, у дзень Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы, ў Маскве адышоў да Госпада знакаміты беларус - прафесар-протапрасвітар Віталь Баравы. Піша а. Аляксандар Шрамко

Сёньня, у дзень Дабравешчаньня Прасвятой Багародзіцы, ў Маскве адышоў да Госпада знакаміты беларус - прафесар-протапрасвітар Віталій Баравой.

Айцец Віталій нарадзіўся ў 1916 у в. Несцераўка Барысаўскага павету Мінскай губэрні (цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобл.) у беднай сялянскай сям’і.

Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, а потым праваслаўны Багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту.

У 1944 годзе быў рукапакладзены у сьвятара. Прымаў удзел у адраджэньні Мінскай духоўнай сэмінарыі ў Жыровічах, быў яе інспэктарам. Потым стаў прафесарам па кафедры царкоўнай гісторыі ў Ленінградскай духоўнай акадэміі.

З канца 50-х гадоў быў накіраваны на працу у Аддзел зьнешніх царкоўных адносін. Шмат гадоў быў прадстаўніком РПЦ у Сусветным савеце цэркваў. Быў таксама прадстаўніком праваслаўнай царквы на ІІ Ватыканскім саборы.

У 1973-78 гг. а. Віталій – любімы прыхажанамі настаяцель патрыяршага сабору ў Маскве, але хутка зноў быў адасланы фактычна у высылку ў Жэнэву, у ССЦ.

Айцец Віталій быў непераўзыдзёным у свой час багасловам, бліскучым праведнікам, выдатным выкладчыкам, якому шмат чым абавязаны вядомыя зараз багасловы і герархі. Ён заўсёды выступаў за абнаўленьне царкоўнага жыцьця, каб Царква была «моцнай не ўладай, а верай і Божай ласкай». Ён заўсёды імкнуўся да праўды, не хаваўся ад балючых праблемаў Царквы і выступаў за тое, каб яны свабодна абмяркоўваліся і вырашаліся. Айцец Віталій заўсёды падтрымліваў тых, хто нёс ў Царкву нешта новае і сьвежае, што давала надзею на сапраўднае адраджэньне Царквы. Даволі часта яму прыходзілася такіх людзей сваім аўтарытэтам абараняць ад ціску і ганеньняў збоку афіцыяльнай царкоўнай улады.

Айцец Віталь ніколі не забываў пра свае беларускія карані, шчыра спачуваў беларускаму нацыянальнаму адраджэньню і вельмі радаваўся любым кантактам з землякамі. «Жыве Беларусь!» – з гэтага заўсёды пачыналася ў такіх выпадках ягоная размова.

Гэта быў сапраўдны праведнік і сьведка Хрыста.

Вечная яму памяць!

Аляксандар Шрамко

0
Эмилио / адказаць
06.05.2008 / 20:50
Нарэшце можна падсумаваць вынікі абмеркавання. Светлай памяці айец Віталь Баравы цяпер належыць гісторыі. Ён прайшоў свой зямны шлях годна. Мір праху яго!
0
Партызан / адказаць
09.05.2008 / 12:06
Апошняе ўдакладненьня: "Ён прайшоў свой зямны шлях годна." - дзеля каго? Ён быў ворагам сьвядомых змагароў за Волю Беларусі і, спадзяюся, калі не пасьпеў адказаць прад зямным судом - адкажа прад Нябёсным! Ганьба манкурту Баравому!
0
Burbalka / адказаць
20.05.2008 / 13:21
згубіўся мой каментар???
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31