Знайсці
20.12.2015 / 11:5811РусŁacБел

Беларускія біятланісткі на Кубку свету масава атруціліся

Масавымі атручаннямі адзначыўся трэці этап Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у славенскай Паклюцы. Як піша Еўрарадыё са спасылкай на championat.com, ахвярамі невядомага вірусу стала практычна ўся беларуская зборная.

Напярэдадні гонкі пераследу беларуская біятланістка Надзея Пісарава з'ехала ў лякарню ў Любляну. У дзень старту ў лякарню адправілася і Дар'я Юркевіч. Паводле папярэдніх звестак, у яе дыягнаставалі разрыў слізістай абалонкі страўніка. Лёгкую нямогласць адчула таксама і Надзея Скардзіна.

Падчас самой гонкі канадская біятланістка Меган Тандзі страціла прытомнасць і звалілася проста на адным са спускаў трасы. Трэнеры адвялі яе ў медпункт. Ад шпіталізацыі канадка адмовілася.

Паведамляецца, што ахвярамі віруснай эпідэміі сталі спартоўцы зборных Беларусі, Аўстрыі ды Канады, якія пражываюць у адным гатэлі. Прычым зборная Аўстрыі захварэла практычна поўным складам.

У гэтым жа гатэлі, дарэчы, пражывае і зборная Расіі. Але пра захворванні сярод іх пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930