Знайсці
12.11.2015 / 14:3120РусŁacБел

У Барысаве назіральніцу на выбарах вымусілі звольніцца з дзяржпрадпрыемства

49-гадовая Таццяна Шаўчэнкава адпрацавала 7,5 года у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Перад прэзідэнцкімі выбарамі жанчына запісалася ў незалежныя назіральнікі кампаніі «Права выбару» — і гэта паставіла кропку ў яе працы на пасадзе сацыяльнага работніка.

«Заробак у мяне быў вельмі малы — 2,5 мільёна. Да таго ж я адна гадую дзіця. Матэрыяльна мне вельмі цяжка. А назіранне — нічога ж супрацьзаконнага ў гэтым няма», — тлумачыць Шаўчэнкава.

Аднак такі ўчынак вельмі не спадабаўся кіраўніцтву барысаўскага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Таццяну выклікалі да дырэктара і прапанавалі звольніцца па пагадненні бакоў.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

«Прапанова была зроблена такім тонам, што было зразумела: калі не звольнюся, то потым будзе горш. Не напісала б я тую заяву, знайшлі б за што звольніць пасля. Дырэктарка сказала мне: «Вось ідзіце цяпер да іх, хай яны вас і кормяць». Але такой рэакцыі я не чакала, канечне. Я ведала, ў якой краіне жыву, але што будзе нешта такое… Я не думала. Была проста ў шоку, калі ўсё гэта здарылася», — кажа Шаўчэнкава.

На сённяшні дзень Таццяна яшчэ не знайшла работы. У Барысаве сёння гэта ўвогуле няпроста — горад не вялікі. Да таго ж, па словах Шаўчэнкавай, Вольга Капыток, дырэктарка, запэўніла, што цяпер ў дзяржструктуры шлях для Таццяны закрыты.

«Я зараз у падвешаным стане. Калі шчыра, то і каментаваць штосьці баюся. Усё ж у мяне дзіця…», — прызнаецца Шаўчэнкава.

Дырэктарка Цэнтра Вольга Капыток ад каментараў адмовілася.

«А на якой падставе я павінна даваць вам інфармацыю? Калі Таццяна вам штосьці і сказала, то я ніякай інфармацыі не дам», — сказала Капыток.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930