Знайсці
23.10.2015 / 12:1020РусŁacБел

Ярмошына адмовілася прадаставіць «Нашай Ніве» звесткі пра вынікі галасавання па ўчастках

Прэзідэнцкія выбары прайшлі, пытанні засталіся.

Як адзначала «Наша Ніва», назіральнікі сутыкнуліся з перапісваннем пратаколаў на многіх участках. Дадзеныя, якія вывешваюцца пасля заканчэння падлікаў, не супадаюць з тымі, што агалошваюцца ў раённай тэрытарыяльнай камісіі.

Былі і іншыя аналагічныя здарэнні. Напрыклад, на ўчастку №20 Цэнтральнага раёна «Еўрарадыё» дабілася адкрытага падліку бюлетэняў. Працэс здымаўся на відэа. У выніку за Лукашэнку было аддадзена 67% галасоў, за Караткевіч — 19%, супраць усіх — 11%. Падтрымка Гайдукевіча і Улаховіча — 1—2%.

Аднак тэрытарыяльная камісія апусціла вынік Караткевіч да сярэднегарадскіх 5%, а «супраць усіх» узняла амаль да 20%. Астатнія кандыдаты таксама палепшылі свае лічбы.

А вось на ўчастку №23 таго ж Цэнтральнага раёна вырасла яўка. У пратаколе на ўчастку было пазначана, што прагаласавала 918 чалавек (копія пратакола ёсць у Рэдакцыі). Аднак у дадзеных тэрытарыяльнай камісіі лічба вырасла да 1014 чалавек.

Каб раставіць кропкі над «і», «Наша Ніва» звярнулася ў Цэнтрвыбаркам з просьбай азнаёміцца з вынікамі ўсіх пратаколаў сталічных участковых камісій.

У адказе за подпісам старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай паведамляецца, што ЦВК не мае пратаколаў участкаў. Маўляў, гэтыя дакументы засталіся ў Мінскай гарадской камісіі. Аднак камісія спыніла працу, ніводзін тэлефонны нумар больш не адказвае.

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930