Знайсці
15.10.2015 / 20:186РусŁacБел

Караткевіч накінулі дзве сотыя працэнта

Цэнтрвыбаркам Беларусі удакладніў дадзеныя аб выніках галасавання на выбарах прэзідэнта краіны, якія прайшлі 11 кастрычніка, скарэктаваўшы яўку і размеркаванне галасоў выбаршчыкаў.

фота Сяргея Гудзіліна

Паводле папярэдняй інфармацыі ЦВК, агучанай ў ноч на панядзелак, Аляксандр Лукашэнка выйграў свае пятыя выбары з рэкорднымі для сябе 83,49%.

Актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч набрала 4,42%, лідар Ліберал-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч — 3,32%, а Мікалай Улаховіч — 1,67% галасоў. За варыянт «супраць усіх» прагаласавалі 6,4% выбаршчыкаў — больш, чым за сапернікаў Лукашэнкі. Прыведзеныя тады ЦВК вынікі не ўключалі вынікі галасавання за межамі Беларусі, на замежных участках. Агульная яўка на выбарах склала 86,75% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

У адпаведнасці з новымі дадзенымі ЦВК, прыведзенымі ў чацвер на яго афіцыйным сайце, яўка выбаршчыкаў па краіне склала 87,22%. За Лукашэнку прагаласавалі 83,47% выбаршчыкаў, за Караткевіч — 4,44%, за Гайдукевіча — 3,3%, за Улаховіча — 1,67%.

Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 386 225 выбаршчыкаў, 48 808 бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі.

ria.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031