Знайсці
14.10.2015 / 21:3917РусŁacБел

Назіральнік у Баранавічах паказаў перапісаны пратакол, у Караткевіч забралі больш за палову галасоў ФОТЫ

Відавочцы перакананыя, што на ўчастку №36 у Баранавічах адбылася фальсіфікацыя.

На пратаколе пасля падліку галасоў былі запісаныя адны лічбы, а ў «тым жа» пратаколе ў тэрытарыяльнай камісіі — зусім іншыя.

Карэспандэнт мясцовай газеты ў Баранавічах Макар Маліноўскі прысутнічаў на падліку галасоў на выбарчым ўчастку №36, што ў Палацы дзіцячай творчасці.

Былі агучаныя наступныя вынікі галасавання: Таццяну Караткевіч падтрымалі 230 з 1347 выбарцаў (17,1%), а Аляксандра Лукашэнку — 1014 з 1347 (75,3%).

Незалежныя назіральнікі Сяргей Марцінкевіч і Галіна Ярашэвіч сфатаграфавалі пратакол.

Макар Маліноўскі

Праз дзень пасля выбараў карэспандэнт завітаў да старшыні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Тамары Шукала і папрасіў азнаёміцца з пратаколамі ўчасткаў. Старшыня паказала ўсе 68 пратаколаў. Карэспандэнт зноў ледзь змог стрымаць сваё здзіўленне: на пратаколе ўчастка №36 былі зусім іншыя лічбы.

Яўка «вырасла» на 118 чалавек. Колькасць галасоў за Караткевіч зменшылася на 130, ёй пакінулі менш за 7%. А вось падтрымка Лукашэнкі вырасла на 269 галасоў. Цяпер у яго стала 88%.

Макар Маліноўскі

Паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, заведама няправільны падлік галасоў ці іншае скажэнне вынікаў галасавання можа карацца пазбаўленнем свабоды да пяці гадоў.

Макар Маліноўскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930