Даслаць навіну
Знайсці
0
Правы бераг Немна / адказаць
15.03.2008 / 00:24
Хораша ж піша пачэсны ойча.
0
NOVY / адказаць
15.03.2008 / 10:46
З нагоды Вялiкадня пытаньне: чаму ён прыпадае кожны год на розныя даты? Нараджэньне i сьмерць адбываюцца ж у канкрэтныя днi. Цi не зможа а. Аляксандар адказаць, як ён ставiцца да дзейнасьцi Фонда Граля(www.gral.de або www.gral.odessa.ua). Гэта цiкава таму, што БАПЦ не залежыць ( цi ня так?) ад тых,хто кiруе iснуючымi цэрквамi, а значыць можа адыйсьцi ад догм, якiя спыняюць развiцьцё апошнiх.
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
15.03.2008 / 17:18
*З нагоды Вялiкадня пытаньне: чаму ён прыпадае кожны год на розныя даты? Нараджэньне i сьмерць адбываюцца ж у канкрэтныя днi.* Справа у тым, што Раство і Вялікдзень святкуюцца па розным календарам – па соненаму і па месячнаму. Яўрэйскі каляндар быў месячны, і вядома канкрэтна, што Божа уваскрэсеньне адбылося ў дні іудзейскай Пасхі, якая бывае пасьля першай поўні вясны. Таму з першых гадоў хрысьціянства Вялікдзень святкуецца у першую нядзелю першай поўні вясны. А не супадае ў праваслаўных і каталікоаў таму, што ў згоднасьці з юліанскім і грыгарыянскім календаром розныя поўні лічацца першымі вясновымі. Што тычыцца Раства, то ягоная дата вельмі ўмоўная. Яна назначана пазьней штучна ўжо па сонечнаму рымскаму календару. *Цi не зможа а. Аляксандар адказаць, як ён ставiцца да дзейнасьцi Фонда Граля(www.gral.de або www.gral.odessa.ua). * Стаўлюся ў лепшым выпадку з гумарам:) *Гэта цiкава таму, што БАПЦ не залежыць ( цi ня так?) ад тых,хто кiруе iснуючымi цэрквамi, а значыць можа адыйсьцi ад догм, якiя спыняюць развiцьцё апошнiх.* Па-першае, я не з БАПЦ. Па-другое, спадзяюся, што БАПЦ ўсё ж яшчэ ня страціла прыналежнасьць да Хрыстовай веры, якой менавіта і кіруюцца хрысьціяне ў сваіх перакананьнях..
0
NOVY / адказаць
16.03.2008 / 16:51
To А. Шрамко Дзякуй. А шкада, што ставiцеся з гумарам.
0
Анатоль Сідарэвіч / адказаць
16.03.2008 / 21:57
Дзякуй, ойча! На Вербніцу, думаю, пасьмяцца ня грэх. А Вам удалося з гумарам напісаць. Дзякуй. Дарэчы, у позняга Кандрата Крапівы была байка пра асла, які згадваў, як яму добра працавалася з Хрыстом. Таксама з гумарам.
0
NOVY / адказаць
18.03.2008 / 14:39
То А. Шрамко Не хацелася вяртацца да Вашага адказу, якi, дарэчы не па сутнасьцi пытаньня.( Яно ж было не аб тым, як вылiчвалi Вялiкдзень усе 2000 год, а чаму гэта трэба рабiць, калi кожны памерлы мае канкрэтную дату сьмерцi. Раство ж не вылiчваюць, хоць з датай памыляюцца.) А працягваць дыскусiю ня думалася таму, што важны настрой на сьвята душой, а дата - другаснае(але ведаць яе нялiшне). Пытаньне да Вас магло быць i iншым - насамрэч хацелася даведацца наколькi задагматызаваны будзе адказ. Аказалася, што традыцыйны, без намёку на пошук духам. Гэта ж тычыцца i адказу на другое пытаньне. Радуе. што ёсьць пачуцьцё гумару - у Вас, у iншых. Але варта сказаць: гумарам ляноту духа не прыкрыць. Як можна адрынуць тое, што не спазнана сэрцам? Толькi розумам, што ставiць сябе вышэй за сэрца.Розум абапiраецца на мiнулае - душа i сэрца прагнуць да новага. Трэба толькi адчуць гэту прагу - да гэтага здатны кожны чалавек. Шчыра жадаю Вам. а. Аляксандар. усiм, хто чытае гэтыя радкi, бодрасьцi духа, чысьцiнi думак i дабрасардэчнасьцi. ******* P.S. Хрысьцiянсства 2000 год таму было непажаданай навацыяй для тагачаснай царквы. Але яно iстотна дапоунiла веру у адзiнага Бога, стала прыступкай у развiцьцi чалавецтва. НЯ бойцеся новага. але правярайце яго вартасьць сваiм сэрцам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера