Даслаць навіну
Знайсці
14.03.2008 / 20:21 6

На асьле і вакол асла

Як вядома, на Раство мінскія каталікі ўпершыню сустракалі сьвята пад феерверк, а вось Пальмавая нядзеля будзе з сапраўдным аслом.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч чарговы раз сустрэўся з журналістамі. І я там быў, каву піў, але традыцыйнымі тартамі на гэты раз не частаваўся. Бо, як вядома, у праваслаўных толькі пачаўся Вялікі пост.

А каталікі ўжо рыхтуюцца да Вялікодных урачыстасьцяў, таму ім ды падрыхтоўцы да іх была як раз і прысьвечана сустрэча.

Як аказалася, і на гэты раз не абыдзецца без арыгінальных рэчаў, на якія такі шчодры новы мітрапаліт. На Раство каталікі ўпершыню сустракалі сьвята пад феерверк, а Пальмавая нядзеля будзе з сапраўдным аслом. Бо, як вядома, менавіта на асьле ўвайшоў Збаўца ў Іерусалім. Асла ў Менску не знайшлі, прывязуць аж з Дудутак. Для яго будзе перад катэдрай зроблены спэцыяльны загон, так што можна прыйсьці паглядзець у нядзель на жывую істоту. Нават, як я зразумеў, дзеці змогуць на ім пакатацца. Плянуецца ўдзел асла і у ўрачыстай працэсіі, але пакуль не знайшоўся чалавек, які б пагадзіўся выканаць ролю Хрыста. Усе лічаць сябе недастойнымі, і гэта натуральна.

“Тадэвуш Кандрусевіч - таленавіты піяршчык”, - сказала потым адна з удзельніц сустрэчы. І сапраўды, шмат што ў каталікоў зараз робіцца ўпершыню. Хтосьці зьвярнуўся да мітрапаліта з пытаньнем наконт таго, што ж яшчэ нас чакае. Высьветлілася, што і праўда – што там асёл... на наступныя Каляды чакаюцца вярблюды! Бо менавіта на вярблюдах, як лічыцца прыехалі пакланіцца Збаўцу валхвы з усходу...

А, дарэчы, што тычыцца асла, то звычай падобны быў і ў праваслаўных. Можа не ўсюды, але ў Маскве ў 16-м стагодзьдзі было так званае “шествие на осляти” .

Асабліва ўрачыста гэта рабілася пры патрыярху Нікане, які лічыўся тады амаль што роўны з царом. І на Вербную нядзелю ён садзіўся на асла, якога цар, які ішоў побач пешкі, трымаў за вуздэчку. Тут, між іншым, хаваўся глыбокі сэнс так званай “сымфоніі” паміж Царквой і дзяржавай. Менавіта ў тым варыянце, у якім яго разумеў патрыярх Нікан. Зразумела, царам такая сімфонія з ухілам ад звычайнага цэзарапапізма да папацэзарызму была не зусім па душы, і той жа Аляксей Міхайлавіч трымаўся, трымаўся, але не вытрымаў. А ягоны сын Пётр Першы зусім гэты звычай скасаваў як для цара зневажальны. Як і патрыяршаства навогул.

Але сутнасьць нават ня ў тым, хто на асьле, а хто побач, а ў тым, што Царква і дзяржава не павінны круціцца вакол аднаго і таго ж асла.

Аляксандар Шрамко

0
NOVY / адказаць
16.03.2008 / 16:51
To А. Шрамко Дзякуй. А шкада, што ставiцеся з гумарам.
0
Анатоль Сідарэвіч / адказаць
16.03.2008 / 21:57
Дзякуй, ойча! На Вербніцу, думаю, пасьмяцца ня грэх. А Вам удалося з гумарам напісаць. Дзякуй. Дарэчы, у позняга Кандрата Крапівы была байка пра асла, які згадваў, як яму добра працавалася з Хрыстом. Таксама з гумарам.
0
NOVY / адказаць
18.03.2008 / 14:39
То А. Шрамко Не хацелася вяртацца да Вашага адказу, якi, дарэчы не па сутнасьцi пытаньня.( Яно ж было не аб тым, як вылiчвалi Вялiкдзень усе 2000 год, а чаму гэта трэба рабiць, калi кожны памерлы мае канкрэтную дату сьмерцi. Раство ж не вылiчваюць, хоць з датай памыляюцца.) А працягваць дыскусiю ня думалася таму, што важны настрой на сьвята душой, а дата - другаснае(але ведаць яе нялiшне). Пытаньне да Вас магло быць i iншым - насамрэч хацелася даведацца наколькi задагматызаваны будзе адказ. Аказалася, што традыцыйны, без намёку на пошук духам. Гэта ж тычыцца i адказу на другое пытаньне. Радуе. што ёсьць пачуцьцё гумару - у Вас, у iншых. Але варта сказаць: гумарам ляноту духа не прыкрыць. Як можна адрынуць тое, што не спазнана сэрцам? Толькi розумам, што ставiць сябе вышэй за сэрца.Розум абапiраецца на мiнулае - душа i сэрца прагнуць да новага. Трэба толькi адчуць гэту прагу - да гэтага здатны кожны чалавек. Шчыра жадаю Вам. а. Аляксандар. усiм, хто чытае гэтыя радкi, бодрасьцi духа, чысьцiнi думак i дабрасардэчнасьцi. ******* P.S. Хрысьцiянсства 2000 год таму было непажаданай навацыяй для тагачаснай царквы. Але яно iстотна дапоунiла веру у адзiнага Бога, стала прыступкай у развiцьцi чалавецтва. НЯ бойцеся новага. але правярайце яго вартасьць сваiм сэрцам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31