Даслаць навіну
Знайсці
03.09.2015 / 13:30 23

Арнамент на нечаканых месцах. ФОТАпраект Юліі Фанчан

Маўляў, да арнаментаў на адзенні ўсе ўжо прывыклі…

Павялічыць выяву

Тут і ніжэй фота: Юлія Фанчан

Мінскі фатограф Юлія Фанчан прапанавала ўласны, незвычайны погляд на фальклорную тэму праз прызму (дакладней, аб’ектыў) б’юці-жанру. Фатасэт «Арнамент» быў прадстаўлены ў блогу Noir4Noir.

«Вельмі нечакана і прыемна было тое, што ўсе адзінадушна падтрымалі праект, — распавядае фатограф. — Было шмат станоўчых водгукаў, спадзяюся, што многія возьмуць гэтую ідэю на рэалізацыю і будуць рабіць свае крутыя здымкі-праекты. Час ужо пачынаць любіць сваю краіну і культуру».

Стылізацыя, нанесаная проста на твары мадэлей, мае беларускія арнаменты «Лапа на шаснаццаць растоў», «Васьмірог», «Знак веснавой пахаты, адмыкання зямлі, замужжа, жаночай красы», «Квітнеючы крыж» і іншыя.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Як пішуць у блогу, да арнаментаў на адзенні мы ўжо звыклі, і калі для адных аўтараў яны сталі сезоннай забавай, то для іншых — аб’ектам, вартым дасціпнага вывучэння. «Не думаю, што тут варта пералічваць брэнды/калекцыі — моцныя працы «адчуваюцца скурай», — піша аўтар.

Але б’юці-жанр «больш адкрыты для нефармальных крокаў» і, як паказала работа Фанчан, дазволіў паглядзець на фалклорную тэму інакш.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Глядзіце таксама: Айчына на скуры. Фотагісторыя ад Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Арсёнаў

0
victor / адказаць
03.09.2015 / 18:52
путинец, А ты у себя на заднице посмотри,может че и найдешь.
0
ЯНКА / адказаць
03.09.2015 / 21:51
. . ДЗЕ ХАВАЕЦЦА САКРАЛЬНАЕ - 2 . І вось цікава. А калі дзяўчына наб'е ці намалюе на твары свастыку? Менавіта нашу беларускую (індыйскую, рускую, амэрыканскую і, толькі як вылучэньне, "нямецка-фашысцкую"), то дачка энкэвэдыста Г. яе ўжо й у Л. ня пусьціць? А калі чырвоную зорку? А калі перагорнутую зорку Д'ябла?! Вось і даводзіцца пэўным сакральнае хаваць пад майткамі... .
0
даневажно / адказаць
03.09.2015 / 23:47
Цудоўна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31