Знайсці
13.08.2015 / 13:1622РусŁacБел

Студэнты БНТУ пачалі прадаваць «альтэрнатыўныя» вышымайкі ФОТА

Але хто такія Фаіны?

Тут і ніжэй фота з сайта і інстаграма Fainy.by

Стартап студэнтаў БНТУ Fainy.by быў прадстаўлены аўдыторыі 11 жніўня, паведамляецца на старонцы «Стартап цэнтр БНТУ» на Facebook. Мяркуючы па старонцы «Фаіны» на Instagram, праект запусціўся амаль два месяцы таму.

«Фаіны» называюць сябе «саюзам маладых, творчых дызайнераў і суперсучаснага вышывальнага абсталявання». Праект будзе прадаваць цішоткі і іншае адзенне як з малюнкамі з нацыянальным арнаментам, так і з афіцыйнай сімволікай Беларусі — ці проста без малюнкаў.

Цэны пазначаныя дзіўныя — ад нуля да 130 тысяч за майку.

Некаторыя тавары нагадваюць «вышымайкі» накшталт тых, што прапануе Symbal.by. Праўда, з такіх у продажы на сайце пакуль толькі шэра-чырвоная жаночая вышымайка і сіне-жоўтая мужчынская, а таксама белая кепка з блакітым элементам арнамента.

У інстаграме «Фаінаў» таксама паказаныя розныя іншыя варыянты жаночых вышымаек за 130-300 тысяч.

На сайце таксама рэкламуецца «канструктар вышыванак», але спасылкі з яго нікуды не вядуць. Сайт цалкам на рускай мове — за выключэннем адной фразы, «Прыгажость у кожнай рэчы».

Яшчэ адзін з тавараў «Фаінаў»

Чытайце таксама:

Дзе набыць вышыванку: спіс крамаў і майстроў

16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера