Даслаць навіну
Знайсці
01.07.2015 / 18:16 6

LSTR прадставіла патрыятычна-гарадскую калекцыю адзення

А таксама правяло рэбрэндынг: цяпер ёсць тры LSTR-ы.

Павялічыць выяву

Тут і ніжэй фота: lstr.by

Марка моладзевага адзення LSTR вырашыла падзяліць прадукцыю на тры напрамкі: традыцыйнае для іх адзенне пад брэндам LSTR, сучасныя версіі вышываных кашуль LSTR folk і новую калекцыю LSTR urban.

«Наш новы праект — гэта гімн гораду і яго жыхарам, — сцвярджаецца ў апісанні калекцыі. — Прызнацца, мы крыху стаміліся ад соцень «Бруклінаў» і «Нью-Йорк Сіці» на беларускіх вуліцах. Так, вядома, глабалізм і ўсё такое. Няхай «Бруклін», абы не пуцін і ветлівыя чалавечкі, хе-хе. Але ўсё ж: дзе ўласна Менск?».

У калекцыю ўвайшла талстоўка «Miensk» дызайнера Крысціны Івановай (пакупнікі атрымаюць таксама стыкеры яе аўтарства), світшот «Менск» і талстоўка «Biełaruś» дызайнера Аляксея Коваля, цішоткі са схемамі метро Аляксандра Чабатарова (сённяшняе метро) і Аляксандра Равякі (метро-2031), а таксама шорты, спартовыя штаны, пола і худзі.

Адзначаецца, што фотасэт з новай калекцыяй выдаўся самым экстрэмальным, LSTR перадае прывітанне супрацоўнікам Цэнтральнага РАУС.

Набыць рэчы з гэтай і іншых калекцый можна на сайце lstr.by.

Апранайце таксама:

Symbal.by прадставіў вышымайку са стразамі

Адзенне «Honar» адкрыла шоу-рум

16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Аляксандр Арсёнаў

0
Ліцьвін / адказаць
01.07.2015 / 20:16
ЛСТР добра робяць, якасна, стылёва, яшчэ ёсьць фірма Працуй пільна, таксама вельмі прыгожыя й стылёвыя рэчы робіць. Яны па прыгажосьці й арыгінальнасьці не саступаюць адзін аднаму. P.S. Метрапалітэн пэўна мог бы зацікавіцца такой цішоткай у якасьці падарункаў сваім супрацоўнікам...)
0
Лявон / адказаць
01.07.2015 / 21:19
А чаму няма белчырвогабелага,..? Усе шэрае,цемнае. НЕ ПАДАБАЕЦЦА! МЕНСК -назва цудоуная на вопртцы паненкі, толькі чаму чорнага колеру?
0
імя / адказаць
02.07.2015 / 10:03
апошняя цішотка нібы ад дызанераў з гума. безгустоўна і нецікава. навошта чырвоная палосачка на рукаве не зразумела. выглядае па-калгаснаму.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30