Даслаць навіну
Знайсці
0
Уладзімір / адказаць
05.12.2014 / 17:22
Не был у Вас на сайте 2 недели. Зашел сегодня. Есть предложение по дизайну. На странице "Последние новости" заголовки новостей вообще не читаемы - мелкие. Теги к новостям в 1,5 раза больше заголовков. Увеличьте заголовки в списке выдачи новостей При этом фото в том же списке можно смело уменьшать в 1,5 раза. Спасибо за внимание
1
Зьміцер / адказаць
27.12.2014 / 16:06
Як падаць прыватную абвестку? Рэд. Дашліце на nn@nn.by
1
Slavamir / адказаць
12.01.2015 / 20:05
Што за прычына, што пад вашымі мат-мі толькі 3 каменты магу чытаць,далей не адчыняецца,машынка скідвае? Рэд. Паспрабуйце абнавіць Flash Player і Java.
1
никс / адказаць
04.04.2015 / 21:27
http://www.ganc-chas.by/by/page/life/6055 Па ўсіх вёсках Ганцаўшчыны ў сакавіку прайшлі сходы грамадзян. Прадстаўнікі розных арганізацый выязджаюць на сустрэчы, каб выслухаць скаргі вяскоўцаў. У некаторых жыхароў пытанняў і скаргаў бывае столькі, што спецыялісты іншы раз не ведаюць, што адказаць, другія ж сяльчане лічаць прысутнасць на такіх сходах дарэмнай тратай часу. Жыхарка Борак: “Не стане фермы – вёсцы капут!” У невялікай вёсачцы Боркі, дзе зарэгістравана каля 190 чалавек, фактычна пражывае менш за 150 чалавек. У панядзелак 23 сакавіка там адбыўся сход грамадзян, на які прыехалі каля 10 прадстаўнікоў розных арганізацый. Вяскоўцаў сабралася чалавек з дваццаць. На заўвагу старшыні сельвыканкама Уладзіміра Гардзея аб тым, што людзі з горада прыехалі без затрымкі, а мясцовыя ўсё ніяк не могуць сабрацца, у зале адказ знайшоўся хутка. “Прыйшлі тыя, у каго ёсць пытанні”, – адказала Алена Шмакава, у якой іх сапраўды было вельмі шмат. Жанчына прыехала з Расіі, жыве ў Борках толькі каля двух гадоў, але да жыцця вёскі неабыякавая, асабліва яе хвалюе праблема вымірання вёскі. “Вы толькі гаворыце: “Вёска вымірае!” А хто з вас што зрабіў для таго, каб яна не вымірала? Моладзь выязджае, а вы спыталі ў іх, чаму яны тут не застаюцца? Куды ім дзецца ў глухой вёсцы? Дзе тут працаваць? Старыя паўміраюць – і ўсё, яшчэ адна вёска знікне. І вы тут нас не загаворвайце, няма ў вас мэты адрадзіць вёску. Канешне, прасцей жа ўвесці падатак на «тунеядство», чым даць працу або разабрацца, чаму людзі п’юць. Самі ведаеце: хто хоча, той робіць, а хто не – шукае прычыны. А у нас так: зарплату атрымліваюць – і добра, навошта нешта рабіць?”, – абуралася Алена Іванаўна. У размову пра выміранне вёскі ўключыліся амаль усе, хто прыйшоў на сход. Старшыня сельвыканкама папракнуў іх, што скардзяцца, а самі нічога для адраджэння сяла не робяць. “Дзе вашы дзеці, чаму ж яны тут не застаюцца? Што мы з гэтым можам зрабіць?”, – сказаў Уладзімір Мікалаевіч. І ў адказ атрымаў: “А што тут рабіць? Кароўнік і той, як можам, трымаем рукамі, каб не зачынілі. Не стане кароўніка – вёсцы і ўвогуле капут!”, – выказалася работніца фермы. Які б спецыяліст ні выступаў, у Алены Шмакавай знаходзіліся пытанні да ўсіх. Хвалююць яе і стыхійныя сметнікі, якія растуць па вёсцы як грыбы, і неўпарадкаваны парк, які адзічаў і па ім ужо ганяюць на машынах і трактарах. Баліць душа ў жанчыны і па помніку загінуўшым, які па яе словах, ужо патрэскаўся і даўно патрабуе рамонту. Не даюць спакою ёй і бадзяжныя сабакі, і нават людская хатняя птушка, якая ходзіць дзе папала. Дасталася ад яе і прадстаўніку ЖКГ, і мясцоваму стражу парадку Аляксандру Орса. І хоць той спрабаваў даказаць жанчыне, што адлоўліваць хатнюю птушку і бадзяжных сабак не ў яго паўнамоцтвах, жанчына выказала яму ўсё, што набалела. “Калі мая сабака прайшла, дык за ёю з “бярданкаю” нейкі таварыш ганяўся, а што куры і індыкі ў некаторых ходзяць па ўсёй вёсцы, дык гэта норма?! Чаму за гэта адказнасці няма? Няхай сваю птушку таксама трымаюць у сябе на падвор’і. Але ж прасцей затрымаць і пакараць таго, хто папаўся на вочы”, – выказалася Алена Іванаўна. «Атрымаў у косці» і прадстаўнік ЖКГ Сяргей Вайцешык, які пачаў з просьбы: “Людзі, калі ласка, не выкідайце шкло, пластык і паперу на сметнік. Сарціруйце ў розныя мяхі, і мы ў вас яго забяром. Калі не хочаце аддаваць нам, можна здаць у магазін і атрымаць яшчэ за гэта грошы”. А вось на прапанову Сяргея Канстанцінавіча аб тым, што ЖКГ аказвае паслугі па адпампоўванні нечыстот, адна жанчына сказала: “Ды ну вас з вашым транспартам, які мне абыдзецца амаль у паўмільёна, лепей хадзіць у кусцікі”. Ніякіх аргументаў у адказ на такія словы ў камунальніка не знайшлося. Галіна Купрыянік: “Каб я вас стукнула тым хлебам, што возяць у наш магазін, то забіла б!” Праблемы гандлю абмяркоўвалі таксама бурна. Былі нараканні на тое, што возяць у краму нясвежы хлеб, на высокія цэны, скардзіліся і на прадаўца. “Няўжо нельга тыя каўбасы заказваць часцей, але паменш? А то як прывязуць, дык прадавец цэлы месяц нас той каўбасой корміць. Нам жа таксама хочацца свежанькага”, – выказалася Галіна Купрыянік. Нягледзячы на тое, што на сход сабраліся амаль адны пенсіянеры, яны так сыпалі пытанні, што спецыяліст з райспажыўтаварыстваНаталля Кандратовіч іншы раз не магла даць адказ. Вось, напрыклад, тая ж Алена Шмакава папрасіла патлумачыць, чаму адны і тыя ж прадукты ў крамах райцэнтра каштуюць танней, чым у іхняй, і атрымала наступны адказ: “Мы стараемся ўраўняць цэны, але ў горадзе вялікая канкурэнцыя. Гэта такая нацэнка, нам жа таксама трэба нешта зарабіць”, – сказала Наталля Аляксандраўна, але сваімі словамі толькі раззлавала вяскоўцаў. “Правільна, толькі на нас і зарабляць! У горад за прадуктамі пенсіянеры не паедуць. Атрымліваецца, што нікуды мы не дзенемся. Выгадна, нічога не скажаш!”, – абурылася Алена Іванаўна. Старшыня сельвыканкама Уладзімір Гардзей нараканні вяскоўцаў на прадаўца падтрымаў. Па яго словах, прадаўца патрэбна пазбавіць прэміі, бо яна праігнаравала сход, нягледзячы на тое, што ён асабіста запрашаў яе прыйсці. Але тут барчакі змянілі гнеў на міласць і прасілі яе не чапаць, бо ўвогуле ўцячэ і не будзе каму працаваць у краме. Пра аварыйны будынак школы і дрэвы “Нешта трэба рабіць і з будынкам, дзе раней была школа. Можа няхай яе МНС разваліць. Ідзе лета, да бабуль папрыязджаюць унукі і будуць, як заўсёды, там лазіць. А там трымаецца ўсё на чэсным слове, можа і на галаву абваліцца”, – сказаў стараста вёскі Васіль Занька. Ён звярнуўся да прадстаўніка ЖКГ з просьбай дапамагчы спілаваць аварыйныя дрэвы. Па яго словах, вяскоўцы ўжо тры гады просяць, але ніхто за гэту справу брацца не хоча. Уладзімір Гардзей паабяцаў, што ў бліжэйшы час гэтае пытанне паспрабуюць вырашыць, але папярэдзіў, што дрэвы, якія знаходзяцца на ўласным падвор’і, гаспадару прыйдзецца спілоўваць за свае грошы. Не чакалася, што ў такой маленькай вёсцы будзе столькі скаргаў. Не дасталася толькі прадстаўніку з райбальніцы Васілію Несцяровічу і супрацоўніку МНС Яўгенію Сукачу. А Васілію Рыгоравічу вяскоўцы нават выказалі падзяку за тое, што ў іх на ФАПе працуе такі добры медык. Раздзялаўцам на сходзе расказалі пра гендарную роўнасць Сход у Раздзялавічах праходзіў у аўторак 24 сакавіка. У адрозненне ад жыхароў Борак, аграгараджане да прыбыўшых на трох аўтамабілях спецыялістаў з розных арганізацый, пытанняў амаль не мелі. Як ні стараўся старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Дрозд выцягнуць людзей на дыялог, нічога ў яго не атрымалася. Гэта многіх здзівіла. Няўжо людзі тут так добра жывуць і ў іх няма ніякіх скаргаў? Па словах вяскоўцаў, людзі з арганізацый на сход прыйшлі дабравольна-прымусова. І было іх у вялікай зале чалавек дваццаць. Калі спыталі ў людзей, якія “тусаваліся” каля клуба, чаму яны не пайшлі на сход, амаль усе адказвалі аднолькава: “Праблем як была куча, так і застанецца. Раней хадзілі, бо думалі, што дапамогуць. А які толк туды ісці? Паслухаць, што з пустога ў парожняе пераліваюць?” Людзі, якія сядзелі ў зале, маўчалі, падымаць праблемы баяліся ці не хацелі. Затое журналістам “ГЧ” на вуліцы наперабой расказвалі, размахвалі рукамі і вінавацілі ўладу. Выступалі перад вяскоўцамі і прадстаўнік з Белтэлекама, і з электрасетак, і з райгаза, ЖКГ. Расказвала пра змяненні ў пенсійным заканадаўстве спецыяліст з упраўлення па працы. Іх выступленні прынеслі хоць нейкую карысць прысутным. Незразумелым было толькі выступленне адной спецыялісткі, якая расказала раздзялаўцам пра гендарную роўнасць. З якой мэтай да жыхароў аграгарадка была данесена такая інфармацыя, невядома. Як казаў адзін з прысутных мужчын, усё, што ён зразумеў пра гендарную роўнасць, гэта тое, што жанчын у краіне больш, чым мужчын, і хвалявацца за гэта не трэба. На сайте несколько таких статей.
0
Саша / адказаць
12.10.2015 / 21:47
Ребята,а вот как вы думаете,а они сами все настоящие биллютени проверяют,подсчитывают реальные голоса?я думаю папеколи интересна реальная цифра процентов,или от него её скрывают?
0
путинец / адказаць
21.11.2015 / 01:38
очень часты случаи не пропуска коментов, которые никак не нарушают.. ничего. они просто не нравятся модератору. он/они творит что ему богъ на душу положит. нужны более чёткие и подробные права и обязанности модератора и комментаторов. свои чувства оставьте при себе. вы на работе и должны быть холодными профессионалами а не удалять коменты по принципу личной неприязни. почитайте правила тут.бай. вам бы хотя бы 1/10 их правил и обязанностей
0
Ян / адказаць
14.01.2016 / 14:26
Вітаю, шаноўная рэдакцыя майго любімага сайту! Гарадзенскія гісторыкі былі б удзячныя за публікацыю у Вас гэтай навіны: http://www.t-styl.info/by/119/region/15994/?_utl_t=fb Дзякуй
0
Вiктар / адказаць
16.03.2016 / 20:09
Чаму "цана солi"? Беларускае слова "кошт" ужо не iснуе? I такое часцяком сустракаецца на беларускай версii вашага сайта.
0
Віцеблянін / адказаць
14.07.2016 / 08:27
Что случилось с розничной ценой на "Нашу ниву"? До деноминации в киосках "Союзпечати" газета стоила 12 тысяч рублей, после деноминации 1 июля 2016 года цена выросла в 2.5 раза - сейчас 2.90 стоит.
1
... / адказаць
23.08.2016 / 03:36
Не ведаю што здарылася, але апошнія пару дзен немагчыма карыстацца сайтам на Android - старонка запампоўваецца і ўсе завісае, спасылкі не актыўныя.
0
Васіль / адказаць
02.09.2016 / 19:55
Рэд. Гэта прынцыповая пазіцыя Рэдакцыі.
2
пчолки гудуць / адказаць
20.10.2016 / 08:42
ци бяруць нашаниуцы на працу, ци па-за штат, ци паводаль, ци яшчэ як, нешта не знайшоу старонку
0
Пацыфіст / адказаць
16.09.2018 / 18:44
Паважаная рэдакцыя! Прашу прабачэння за настойлівасць, але чаму знік артыкул пра знойдзены ў гаражы начальнікі ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбіната "арсенал" з вялікай колькасцю зброі?! Ці гэта ўжо ня лічыцца пагрозай у Беларусі?! Калі артыкул зняты, каб не перашкаджаць следству - тады зразумела! А так знік - і ўсё! Не зразумела - чаму?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера