Знайсці
29.05.2015 / 23:5218РусŁacБел

«Беларуськалій», «Трайпл», банкі — топ-20 самых прыбытковых кампаній краіны за год

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала фінансавыя справаздачы адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны за 2014 год. Апроч таго, інфармацыю пра сваю фінансавую сітуацыю прадаставілі кампаніі, якія выпускалі аблігацыі. Нарэшце, Нацбанк публікуе справаздачы банкаў краіны.

На падставе гэтых звестак «Наша Ніва» склала топ-20 самых прыбытковых кампаній з адкрытай справаздачнасцю.

Для зручнасці ўспрымання лічбаў сумы пераведзеныя ў даляры па леташнім сярэднім курсе.

«Беларуськалій» зноў стаў самай прыбытковай кампаніяй краіны. У 2013 годзе праз скандал на калійным рынку салігорская кампанія адкацілася на трэцяе месца, аднак цяпер прыбытак вырас у 4,5 разу.

Гэта дазволіла абыйсці нафтаперапрацоўчыя заводы ў Мазыры і Наваполацку. Дарэчы, іх вынік працы таксама істотна палепшыўся за год.

Банк развіцця Беларусі на чале з Сяргеем Румасам — установа праз якую пракачваюцца бюджэтныя грошы на дзяржаўныя праграмы. Фінансісту удаецца дэманстраваць добрыя лічбы год за годам.

Услед ідуць адзін за адным адразу некалькі банкаў. Наперадзе два дзяржаўныя, аднак і прыватнікі не адстаюць. Фактычна «Прыёрбанк» можна лічыць самай прыбытковай кампаніяй з адкрытай справаздачнасцю.

Гэтае званне мусіў мець «Еўрагандаль» (гандлёвая сетка «Еўраопт»). За першыя тры кварталы прыбытак сеткі крамаў перавышаў $125 мільёнаў, прычым лічбы дэманстравалі пазітыўную тэндэнцыю. Аднак у чацвёртым квартале кампанія не была эмітэнтам аблігацый, таму і не прадастаўляла справаздачнасць. Значыцца, у спісе яе зусім няма.

Сярод прыватных кампаній, якія прынеслі вялікі даход сваім уласнікам, разгалінаваная бізнэс-імперыя Юрыя Чыжа і малочная вытворчасць Аляксандра Машэнскага. Іхнія «Трайпл» і «Савушкаў прадукт» на дваіх зарабілі больш за $100 мільёнаў.

КампаніяПрыбытак
1Беларуськалій696,8
2Мазырскі НПЗ 317,9
3Нафтан 193,2
4Банк развіцця Беларусі 163,2
5Беларусбанк162,9
6Белаграпрамбанк114,4
7Прыёрбанк92,8
8БПС-Cбербанк 88,7
9Белгазпромбанк 75,1
10Трайпл 64,5
11Мінскэнерга 58,2
12Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»57,9
13Гомельтранснафта Дружба 55,8
14Банк БелВЭБ 49,5
15Савушкаў прадукт 40,8
16Віцебскэнерга 37,7
17Белiнвестбанк 36,3
18МАПІД 35
19Брэстэнерга33,2
20Гомельэнерга31,9

Лічбы ўказаныя ў мільёнах даляраў.

На адваротным баку рэйтынгу прамысловыя гіганты. МАЗ, МТЗ і «Атлант» разам прынеслі катастрафічныя $324 мільёны чыстых стратаў.

Для мільянера Аляксандра Шакуціна год таксама склаўся няўдала. Ягоная кіраўнічая кампанія холдынга «Амкадор» прынесла $9,3 мільёна чыстых стратаў.

Сярод прыватнікаў горшая сітуацыя толькі ў замежнай «Маскоўскай інвестыцыйнай будаўнічай кампаніі» (-$10,6 мільёна).

КампаніяСтраты
1МАЗ -153
2МТЗ -90,4
3Атлант -80,6
4БМЗ -63,5
5Гомсельмаш-45,7
6Гомельшкло -25,6
7БелВітуніфарм-23,8
8Светлагорскі ЦКК-22
9Барысаўскі мясакамбінат -20,8
10Слуцкі сырадзельны камбінат -18,8

Лічбы ўказаныя ў мільёнах даляраў.

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930