Даслаць навіну
Знайсці
11.02.2008 / 19:21 5

Ідэалёгія супраць навамучаніцтва

Калі я пісаў пра тое, што пры немцах было адчынена нашмат больш праваслаўных храмаў, чым пры сталінскім пасьляваенным «адраджэньні», то рабіў гэта зусім не для таго, каб паказаць, якія добрыя нацысты. Зразумела, нацысты былі таксама антыхрыставай сілай, але справа ў тым, што нам больш актуальна тое, што вырасла ў нас і працягвае ў нас дзейнічаць. З блогу а. Аляксандра Шрамка

Калі я пісаў пра тое, што пры немцах было адчынена нашмат больш праваслаўных храмаў, чым пры сталінскім пасьляваенным «адраджэньні», то рабіў гэта зусім не для таго, каб паказаць, якія добрыя нацысты.

Зразумела, нацысты былі таксама антыхрыставай сілай, але справа ў тым, што нам больш актуальна тое, што вырасла ў нас і працягвае ў нас дзейнічаць. Са сваёй хваробай немцы, мне здаецца, больш‑менш разабраліся, а вось у нас цягнецца гэтая сатанінская спадчына. Гэта тычыцца ня толькі менавіта рэлігіі і стаўленьня да яе, але ўсяго стылю жыцьця, які мы называем «савецкім» ці «саўковым».

Вядома, якая ідэалёгія пануе ў нашай краіне. І як там не казаў бы прэзыдэнт пра тое, што, быццам, царква абрана галоўнай у гэтай ідэалёгіі, мы добра ведаем, які строй грамадства абраны ў якасьці ўзору. Але постсавецкае грамадства гэта своеасаблівы постмадэрнісцкі фэномэн, калі дзіўна пераплятаюцца злучаюцца рэчы прынцыпова несумяшчальныя. І робіцца гэта наўмысна, каб зрабіць тое, што не арганічна для гэтай ідэалёгіі, пры захаваньні зьнешніх прыкмет перарадзілася б на самой справе ў сваю супрацьлегласьць (у лепшым выпадку) ці хаця б страціла сваю дзейсную сілу.

Вось таму трэба сачыць за такім працэсамі і тэндэнцыямі. Як гэта робіцца, можна было назіраць, напрыклад, учора па тэлебачаньню. Ёсьць такая на канале Лад ня вельмі, думаю, шмат каму вядомая перадача пра падзеі духоўнага жыцьця ў Беларусі пад назвай «Благавест» (вядучы Арцём Махакееў). Ня вельмі вядомая таму, што ідзе яна вельмі рана ў нядзелю, калі большасьць людзей яшчэ даглядаюць сны. Дарэчы, час трансьляцыі ўжо шмат што кажа пра сапраўднае стаўленьне да «галоўнай ідэалёгіі». Але мне ў гэтым выпадку ня вельмі шкада, што мала хто яе бачыць. Наадварот. Дзякуй Богу, што мала хто бачыць гэтую падробленую пад «духоўнасьць» падманку.

Асобная размова пра тое, што чамусьці духоўнае жыцьцё краіны зводзіцца выключна да падзеяў у межах праваслаўя. Быццам не існуе ў нас ні каталіцтва, ні пратэстантаў, ня кажучы ўжо пра нехрысьціянскія рэлігіі.

Але тое што кажуць і пра праваслаўе, лепш ня чуць. Вось у гэтую нядзелю ў Праваслаўнай царкве адзначалася памяць навамучанікаў. Так склалася, што гэтым тэрмінам называюць ў Царкве тых, хто стаяў да сьмерці за веру ў савецкія бязбожны час. Таму ўшанаваньне навамучанікаў мае зразумелы сэнс і накіраванасьць. І гэтая накіраванасьць неяк, канешне, не спалучаецца з рэанімацыяй прасавецкай ідэалёгіі. І вось раптам, менавіта ў дзень шанаваньня сьвятых навамучанікаў мы чуем, што лічыць навамучанікамі толькі тых, хто прыняў пакуты ў 20‑30‑я гады. На самой справе шмат навамучанікі былі і у гады нямецкай акупацыі і адразу пасьля лютаўскай рэвалюцыі (як сказаў вядучы, «так званай дэмакратычнай»). Адчуваеце? Адразу ж намечаны галоўныя ворагі ў адпаведнасьці з сучаснай прапагандай. Гэта, зразумела, дэмакраты і фашысты. І вось на гэта штучна і гвалтоўна перацягваецца акцэнт. І далей ідзе гаворка пра двух сьвятароў, якіх нацысты пакаралі сьмерцю

На усякі выпадак хачу падкрэсьліць, што зусім не ідэалізую ні час пасьля лютаўскай рэвалюцыі, ні гады нямецкай акупацыі. Кожная эпоха мела сваіх пакутнікаў. Былі яны ня толькі пасьля, але і да лютаўскай рэвалюцыі. Нават у часы самага «праваслаўнага» кіраваньня, як гэта было, напрыклад, з мітрапалітам Філіпам ці Максімам Грэкам. Але слова «навамучанікі» нельга разумець проста ў сэнсе «нядаўнія мучанікі». Навамучанікі гэта пакутнікі па аналёгіі з першымі хрысьціянскімі пакутнікамі, якія цярпелі ад антыхраставай ўлады і антыхраставай ідэалёгіі. У савецкай імпэрыі адбылася рэанімацыя гэтай падобнай ідэалёгіі, якія пануе ў нашых галовах, сярод нас і да гэтага часу. Мы павінны перамагчы яе, а натхненьне для нас — подзьвіг навамучанікаў. Менавіта тых, што ў веры сваёй супрацьстаялі тым «каштоўнасьцям», што нам цяпер зноў навязваюць і нават спрабуюць дзеля гэтага зьмяніць сам сэнс навамучаніцтва.

Аляксандар Шрамко

0
Беларус / адказаць
16.02.2008 / 14:44
Першым новамучанікам быў і застаецца ўкраінскі сьвятар Іван Качуба, які, як сьведчаць дакумэнты архіва С-Пяцарбурга, быў забіты ў Умані 14 сакавіка 1917 г. расейскімі чарнасотінцамі па навушчэньню мясцовага япіскапа за чытаньня Евангельля і Апостала, казаньня на ўкраінскай мове! Варта ўзгадаць і беларускіх ды ўкраінскіх праваслаўных сьвятароў падтрымаўшых Напалёна. Адзін з іх быў (разам з каталіком) капялянам беларускіх гусараў, што змагаліся за аднаўленьня ВКЛ і быў павешаны па загаду расейскага вайсковага кіраўніцтва пасьля выхаду Кутузава з Масквы (пад Смаленскам патрапіў у палон)
0
няўжож 2 Беларус / адказаць
16.02.2008 / 15:36
Выглядае як сумніўныя зьвесткі, наконт ПРАВАСЛАЎНАГА карэляна ў радзівілаўскіх гусараў на напальёнаўскім баку ў 1812 г. Праваслаўных агулам у Беларусі было штось каля 10% па расейскай статыстыцы, сярод сялян, а сярод здатных быць ваяром-вершнікам, з каго рэкрутавалі гусараў, і зусім неверагодна. Мусіць быць сьвятар гэты быў уніяцкі, толькі расейцы не разабралісь пакуль павесілі.
0
брат / адказаць
22.02.2008 / 15:12
раскажыце мо і пра гэта для белрускай аўдыторыі. http://www.gazeta.ru/comments/2008/02/22_a_2645709.shtml неяк думаецца, што бізантыйскую царкву пагубіла ня толькі геапалітыка, а і цэзарапапізм
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31