Знайсці
15.04.2015 / 16:26РусŁacБел

Клецкі фарфоравы завод прададуць па конкурсе

Сёлета плануецца прадаць па конкурсе Клецкі фарфоравы завод, паведаміла на прэс-канферэнцыі 15 красавіка дырэктар Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Галіна Сцепурэнка. 

Яна адзначыла, што заснавальнікам прадпрыемства з'яўляецца камітэт эканомікі Мінгарвыканкама. 

«Калі мы бачым, што з вывадам прадпрыемства на бясстратную працу можа справіцца прыватнік, мы рыхтуем такія маёмасныя комплексы на продаж. Зараз мы рыхтуем да продажу Клецкі фарфоравы завод, які знаходзіцца ва ўласнасці Мінска. Мы стараліся яго падтрымліваць. Там выпускаецца ўнікальная прадукцыя, ёсць цікавасць інвестараў. Але для продажу мы павінны яго падрыхтаваць як маёмасны комплекс. Камітэт эканомікі разам з нашымі спецыялістамі рыхтуе гэтае прадпрыемства. У тым ліку праходзяць праверкі падатковай інспекцыі, правяраецца рэшткавы кошт асноўных сродкаў для таго, каб сфарміраваць пачатковую цану продажу па конкурсе», — адзначыў кіраўнік фонду. 

Паводле яе слоў, таксама вызначаюцца ўмовы конкурсу, якія сродкі павінны быць накіраваныя на прадпрыемства, «каб на перыферыі стварыць добры аб'ект з удзелам прыватнага капіталу, стварыць дадатковыя працоўныя месцы». 

Клецкі фарфоравы завод раней уваходзіў як участак у ААТ «Мінскі фарфоравы завод». Прадпрыемства выпускае электратэхнічныя вырабы з фарфору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930