Знайсці
15.04.2015 / 10:25РусŁacБел

Украіна можа зняць мараторый на продаж сельгасзямлі з 2016 года

Мараторый на продаж зямель сельскагаспадарчага прызначэння можа быць зняты ўжо з 1 студзеня 2016 года. Пра гэта ў інтэрв'ю ўкраінскаму выданню «Лігабізнэсінформ» сказаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Барыс Ложкін.

Рынак сельгасзямель, на думку Ложкіна, — гэта адно з ключавых дзеянняў, якую неабходна ажыццявіць, разам з рэформай дзяржслужбы і прыватызацыяй дзяржкампаній.

«Рынак зямлі павінен з'явіцца досыць хутка. Мараторый можа быць зняты ўжо з 1 студзеня 2016 года. Вельмі на гэта спадзяюся», — адзначыў Ложкін.

«Разумееце, усе размовы аб тым, што нашу зямлю прыйдуць і ўсю паскупляюць… Зямлі ў свеце шмат. Ад Расіі да Аргенціны ёсць шмат месцаў, дзе зямлю можна купіць зусім свабодна ў вялікіх колькасцях. Ва Украіне не ўсе разумеюць, што мы толькі адны з гульцоў, у якіх мноства канкурэнтаў на гэтым рынку», — дадаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Раней гэтае пытанне было адкладзена з прычыны рознагалоссяў па ім унутры ўрадавай кааліцыі.

Мараторый на куплю-продаж зямель сельскагаспадарчага прызначэння, у адпаведнасці з зямельным кодэксам Украіны, дзейнічае да 1 студзеня 2016 года.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930