Знайсці
15.04.2015 / 10:151РусŁacБел

Кабякоў — Дварковічу: Прыкметнае зніжэнне тавараабароту з Расіяй — вынік, што мы разам недзе недапрацоўваем

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і намеснік старшыні ўрада Расіі Аркадзь Дварковіч 14 красавіка абмеркавалі ў Мінску праблему скарачэння ўзаемнага тавараабароту, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада. 

Як зазначыў Кабякоў, апошнім часам тавараабарот прыкметна знізіўся. «Так, за два месяцы гэтага года мы страцілі ў сярэднім недзе 35% тавараабароту», — зазначыў прэм'ер. Перш за ўсё, паводле яго слоў, гэта звязана з тым, што адбылася карэкцыя валютных курсаў. 

Аднак разам з цэнавым назіраецца і скарачэнне фізічных аб'ёмаў. «А гэта вынік таго, што мы разам недзе недапрацоўваем», — дадаў Кабякоў. 

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што Беларусь і Расія падпісалі сумесны план дзеянняў урадаў, які прадугледжвае дадатковыя меры развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, скіраваны на максімальную ліквідацыю ўзаемных бар'ераў, якія пакуль яшчэ маюцца.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі таксама іншыя пытанні, звязаныя з перспектывамі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю знакавых інвестыцыйных праектаў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930