Знайсці
15.04.2015 / 07:27РусŁacБел

МВФ чакае ў 2015-м падзенне эканомікі Беларусі на 2,3%, а інфляцыю — на ўзроўні 22,1%

Міжнародны валютны фонд прагназуе ў Беларусі падзенне ВУП на 2,3% у 2015 годзе, паведамляецца ў красавіцкім Аглядзе сусветнай эканомікі (World Economic Outlook).

Пры гэтым інфляцыя, паводле ацэнак экспертаў МВФ, па выніках гэтага года складзе ў Беларусі 22,1%. 

Акрамя гэтага, аналітыкі Міжнароднага валютнага фонду мяркуюць, што ў 2016 годзе ў Беларусі ВУП паменшыцца на 0,1%, пры гэтым рост цэн у наступным годзе складзе 17,4%. 

Варта адзначыць, што з пачатку гэтага года інфляцыя, згодна з афіцыйнай статыстыкай, у Беларусі склала ўжо 4,9%. Пры гэтым мэтавы арыенцір інфляцыі ў 2015 годзе быў вызначаны Нацбанкам на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленнем у 2%.

У 2014 годзе інфляцыя ў Беларусі значна перавысіла прагнозны параметр і склала 16,2%.

Што да валавога ўнутранага прадукту, то ў студзені—лютым 2015 года яго аб'ём знізіўся на 0,6% пры гадавым прагнозе ўлад па росце эканомікі на 0,2—0,7%

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930