Знайсці
15.04.2015 / 07:25РусŁacБел

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 18 тон ялавічыны і 20 тон капусты

Аб вяртанні ў Беларусь новых партый харчавання паведаміла 14 красавіка ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.

У пункт папярэдняга паведамлення «Чырвоны Камень» 10 красавіка паступіла партыя замарожанай ялавічыны ў паўтушах вытворчасці Мсціслаўскага райспажыва (Магілёўская вобласць). Груз агульнай вагой больш за 18 тон накіроўваўся ў Санкт-Пецярбург. Пры правядзенні ветэрынарнага кантролю ўстаноўлена, што на частцы паўтуш ёсць нечытаемыя адбіткі ветэрынарных клейм. Акрамя таго, у ветэрынарным сертыфікаце адсутнічае ўся неабходная інфармацыя. Партыя была вернута адпраўніку.

12 красавіка на аўтадарозе Масква — Мінск забаронены ўвоз 20 тон белакачаннай капусты. Прадукцыя накіроўвалася ў суправаджэнні беларускага фітасанітарнага сертыфіката з недакладнай інфармацыяй.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера