Знайсці
13.04.2015 / 12:58РусŁacБел

Міністр энергетыкі РФ: Расія можа знізіць аб'ёмы паставак нафты ў Беларусь

Расія можа знізіць аб'ёмы паставак нафты ў Беларусь, заявіў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак у інтэрв'ю газеце «Ведомости». 

Нагадаем, згодна з дагаворам, аб'ёмы паставак нафты могуць скарачацца, калі Беларусь не выконвае дамоўленасці па аб'ёмах паставак нафтапрадуктаў. У сакавіку Беларусь поўнасцю прыпыніла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію, спасылаючыся на іх стратнасць. «За студзень—люты мы выканалі свае абавязацельствы па аб'ёмах паставак на расійскі рынак нафтапрадуктаў. У сакавіку, калі эканоміка паставак змянілася, мы скарысталіся папраўкай да гэтых дамоўленасцяў. Яна прадугледжвае ў выпадку зніжэння даходнасці беларускага боку прыпыненне паставак. У сакавіку паставак не было. Пры ўмове вяртання эканамічнай эфектыўнасці пастаўкі будуць адноўленыя», — заявіў на прэс-канферэнцыі 18 сакавіка ў Мінску старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка. 

Як растлумачыў «Ведомостям» Новак, «у пагадненні ёсць агаворка, што калі цэны істотна адрозніваюцца, то беларускі бок можа прыпыніць пастаўкі».

«Але гэты пункт быў прапісаны абстрактна: што такое істотная розніца, незразумела, методыка адсутнічае. Зараз Мінэнерга сумесна з калегамі яе распрацоўвае. І не выключана, што ў адпаведнасці з нашымі крытэрыямі розніца будзе не такой істотнай, як сцвярджаюць беларускія партнёры», — сказаў міністр энергетыкі. 

На яго думку, і Расія, і Беларусь «павінны адназначна трактаваць, што такое істотная розніца». «Згодна з пагадненнем у выпадку недапаставак у Расію беларускага аўтабензіну больш чым на 10% ад прадугледжаных графікам аб'ёмаў мы маем права знізіць пастаўкі нафты — суадносіны 1:5. Як толькі пастаўкі аўтабензіну адновяцца, адновяцца і пастаўкі нафты. Усе разлікі павінны быць пацверджаны дакументальна, рызыка канфліктных сітуацый мінімальная. Да таго часу пакуль не будзе завершана мадэрнізацыя нашых НПЗ, мы разлічваем на аб'ёмы нафтапрадуктаў з Беларусі», — сказаў Новак.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера