Знайсці
13.04.2015 / 00:179РусŁacБел

Першая беларускамоўная велікодная служба прайшла ў праваслаўнай царкве ў Сухараве

Служыў айцец Аляксандр Шрамко. Людзей было не надта шмат: большасць людзей адстаяла ўсяночную, а беларускамоўная служба ішла ўранку. Усяго раздалі сто беларускамоўных «Сімвалаў веры». Гэта «прыхаджанам і захаджанам», як пішуць удзельнікі службы ў Фэйсбуку.

«На маю думку, усё выдатна. Хор круцецкі, айцец Аляксандр усё так выразна і даступна чытаў і прамаўляў, на пасхальнае вітанне большасць адказвала «сапраўды ўваскрос!». І надвор'е спрыяла», — піша Марына Кацярыніч.

«Маёй жонкі хрэсная дачка першы раз была ў храме ўсю літургію. Задавала шмат пытаньняў, пайшла да прычасця. Чым не падзея? Трэ' будзе ўвесь час прыязджаць на беларускія літургіі, бо маці і бабуля, прынамсі, разумелі, за што моляцца. Як бач, з захаджанаў прыхаджанамі стануць», — дадае Аляксей Казлоўскі.

Праваслаўныя адсвяткавалі сёлета Вялікдзень 12 красавіка, каталікі й пратэстанты — 5-га.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031