Знайсці
09.04.2015 / 12:582РусŁacБел

Першы «Рыжскі куток» будзе адкрыты ў Мінску на Камароўцы

Першы «Рыжскі дворык» («Рыжскi куток») у Беларусі будзе адкрыты на мінскім Камароўскім рынку, а аналагічны стэнд (крама) беларускіх тавараў — на Рыжскім цэнтральным рынку, паведаміў Delfi кіраўнік старшыня Камітэта гарадскога развіцця Рыжскай думы Максім Талстой.

Паводле яго слоў, напярэдадні ў рамках візіту дэлегацыі Рыжскай думы ў Мінск быў прэзентаваны праект стэндаў латвійскіх прадуктаў. Гэтая мадэль некалькі гадоў паспяхова адпрацавала ў Расіі, праект спыніўся з-за ўзаемных санкцый ЕС і Расіі.

Таму аўтары ідэі «Рыжскі дворык» актыўна шукаюць новыя рынкі. Канцэпцыя не прыжылася на захадзе.

Мэрыі Рыгі і Мінска дамовіліся пра запусу праекта на парытэтнай аснове. Першы «Рыжскi куток» будзе адкрыты на Камароўскім рынку ў Мінску. Прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі Рыгі на чале з мэрам Нілам Ушаковым у чацвер павінны агледзець месца пад будучы дворык.

Асартымент стэнда — якасныя прадукты. Латвійскія вытворцы не плануюць канкураваць з беларускімі калегамі, яны маюць намер прапанаваць новыя для мінскага рынка тавары, якіх пакуль яшчэ няма на прылаўках крам, бо беларускі бок абараняе сваіх вытворцаў, абмяжоўваючы імпарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930