Знайсці
07.04.2015 / 16:17РусŁacБел

Адкрыты рынак «Экспабел» часова прыпыніў працу

Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 7 красавіка вынесла часовую забарону на працу адкрытага рынку і бізнес-цэнтра паблізу гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Экспабел», якія належаць ЗАТ «Выставачны цэнтр «Аквабел».

Пра гэта паведаміла старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Наталля Шынгель.

Паводле яе слоў, спецыялісты выявілі мноства тыпавых парушэнняў, якія тычацца эксплуатацыі электрасетак і электраправодкі з пашкоджанай ізаляцыяй, часовай электраправодкі, няправільнай ўстаноўкі павільёнаў.

«Справа ў тым, што ў сакавіку на «Экспабеле» згарэла два кантэйнеры з-за няспраўнасцяў электраправодкі, — патлумачыла Шынгель. — Патрабаванні гэтыя былі вынесеныя не адразу — мы неаднаразова праводзілі маніторынгі, праверкі, а кіраўніцтву неаднаразова паказвалася на гэтыя парушэнні. Нас ігнаравалі, таму мы былі вымушаныя вынесці патрабаванне аб забароне эксплуатацыі».

Прадстаўніца абласнога ўпраўлення МНС таксама паведаміла, што калі кіраўніцтва ТРЦ «Экспабел» ліквідуе ўсе выяўленыя парушэнні да 24 красавіка, то будзе дазволена аднавіць працу гэтых двух аб'ектаў. Калі ж парушэнні ліквідаваныя ў гэты тэрмін не будуць, то «МНС будзе працягваць дзеянне сваіх патрабаванняў праз суд».

У сваю чаргу старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка паведаміў, што пасля ад'езду прадстаўнікоў МНС некаторыя прадпрымальнікі аднавілі працу на адкрытым рынку.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930