Знайсці
03.04.2015 / 18:021РусŁacБел

Расія вярнула 1,3 тоны прадукцыі Мінскага малочнага завода №1

У пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоны Камень» на аўтадарозе М13 Бранск — Гомель 2 красавіка забаронены ўвоз малочнай прадукцыі вытворчасці ААТ «Мінскі малочны завод №1», паведамілі ва Упраўленні Рассельгаснагляда па Бранскай і Смаленскай абласцях.

Груз вагой больш як 1,3 тоны рухаўся ў Варонеж і суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам Мытнага саюза, выдадзеным дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі. Падчас праверкі ўстаноўлена, што ўказаная на частцы прадукцыі дата выпрацоўкі не адпавядае звесткам, што былі заяўленыя ў дакументах.

Апрача таго, паводле інфармацыі ведамства, 1 красавіка ў смаленскім пункце паведамлення на ўчастку аўтадарогі М1 Масква — Мінск інспектары ўпраўлення забаранілі ўвоз 19,5 тоны яблыкаў. Падкаранцінная прадукцыя суправаджалася незавераным рээкспартным фітасанітарным сертыфікатам Беларусі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930