Знайсці
05.04.2015 / 18:47РусŁacБел

Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 48. Алег Хусаенаў

48 (77). Алег Хусаенаў

Кіраўнік кампаніі «Зубр-капітал», акцыянер «МТБанка».

 

Алегу Хусаенаву стала сумна проста зарабляць грошы. Паспяховы менеджар, які стаў мільянерам дзякуючы продажам аўтамабіляў, першым у Беларусі стварыў фонд прамых інвестыцый.

Бізнэсмен абірае перспектыўныя кампаніі ў розных галінах эканомікі і ўкладае ў іх грошы інвестараў, якія давераць яму распараджацца імі. Хусаенава цікавяць праграмісцкія канторы, вытворчасць камп’ютарнай тэхнікі, а таксама стварэнне спажывецкіх тавараў.

А яшчэ ён знаны мецэнат. Прыватная мастацкая калекцыя Хусаенава, бадай, найбуйнейшая ў Беларусі.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1964 у Кустанаі (Казахстан). Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі. Суўладальнік «Атлант-М» і «МТБанка». Жанаты, пяцёра дзяцей.

* * *

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера