Знайсці
05.04.2015 / 18:47РусŁacБел

Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 46. Наталля Радзіна

46 (87). Наталля Радзіна

Галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97».

 

Рэдактарка самага папулярнага апазіцыйнага сайта ўжо амаль чатыры гады жыве ў эміграцыі, куды яна была вымушана з’ехаць пасля па-грому зімой 2010—2011.

Дзякуючы таленту і чуццю Радзінай, «Хартыя» нічога не згубіла праз выезд за мяжу. Наадварот, у эміграцыі сайт стаў яшчэ вастрэйшым. «Хартыю» многія ганяць за радыкалізм, але чытаюць. Сайт спрабавалі блакаваць, але з Беларусі ён усё адно даступны.

Без умелай рэдактарскай рукі Радзінай такі поспех наўрад ці быў бы магчымы.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1979 у Кобрыне. З 1979 па 1985 год пражывала ў Польшчы, дзе служыў бацька. У 2001 скончыла факультэт журналістыкі БДУ. З 1997 года працавала ў такіх незалежных выданнях, як газеты «Імя», «Народная воля», «Навіны», «Наша свабода». З 2001 — галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97». 19 снежня 2010 была арыштаваная па абвінавачанні ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Правяла 1,5 месяца ў турме КДБ. У красавіку 2011, напярэдадні суду, уцякла за мяжу, падмануўшы КДБ. У верасні 2012 адкрыла офіс рэдакцыі сайта «Хартыя-97» у Варшаве.

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930