Знайсці
05.04.2015 / 18:45РусŁacБел

Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 36. Аляксандр Машэнскі

36 (56). Аляксандр Машэнскі

Уласнік кампаній «Санта-Брэмар» і «Савушкаў прадукт».

 

Галоўны бізнэсмен Брэстчыны прайшоў па лязе ў 2012-м, калі ягонае імя стаяла наступным у спісе «кашалькоў Лукашэнкі», супраць якіх меркавалася ўводзіць санкцыі Еўрасаюза. Для Машэнскага, які займаецца пастаўкамі рыбы з Захаду, гэта магло стаць непрыемным ударам. Але абышлося.

Неўзабаве Машэнскі набыў завод у Падмаскоўі. А дзякуючы забароне на імпарт еўрапейскай прадукцыі ў Расіі, яшчэ павялічыў долю на рынку ўсходняга суседа.

Рыбны бізнэс быў заснаваны бацькам мільянера, Міхаілам Машэнскім. Аляксандр здолеў разгарнуць яго, набыўшы малочную вытворчасць. «Савушкаў» лідзіруе на рынку, хоць утварыць на ягонай базе агульнабеларускі холдынг не ўдалося. Цяпер брэсцкае малако скарае еўрапейскі рынак, атрымаўшы патрэбныя сертыфікаты якасці.

 

Цытата

«Думаю, Беларусь вернецца ў Еўропу разам з Расіяй».

Жнівень 2014.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1970 у Брэсце. Скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ. Уласнік кампаній «Санта-Брэмар» і «Савушкаў прадукт». Старшыня Беларускай федэрацыі веславання. Ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі. Жанаты, мае дзвюх дачок.

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930