Даслаць навіну
Знайсці
0
Юры / адказаць
31.01.2008 / 21:34
Чорнае названа чорным, белае - белым. Дзякуй. Бо вельмі часта гэта проста геройскі чын. І ня толькі ў нашыя часы, і ня толькі ў нашым куточку сусьвету. Але яшчэ што цешыць: ва ўсе часы і ва ўсіх куточках сусьвету людзі нейк знаходзілі магчымасьць прарывацца да Бога, а Бог дык і пагатоў — дагукацца да людзей бяз сьвечак, без фатографаў і \"абы дзе\": каля \"купіны неапалімае\", на беразе нейкага возера, у пустэльных мясьцінах і г. д. А \"храмы\"... Бог зь імі, з храмамі. І ў храмы Бог можа зайсьці часам. Калі паганяць каго бывае трэба.
0
Кнехт / адказаць
31.01.2008 / 22:50
Хто тут секта, хто царква? - Ідзе кругам галава! Мне да лямпы іх базар: Я - агностык, як Гайдар. :)
0
litz / адказаць
31.01.2008 / 23:42
Церковный вестнік: http://www.tserkov.info/numbers/commentary/?ID=103 К неопятидесятническому движению относятся такие организации, как: «Церковь новое поколение», «Слово жизни», «Церковь Завета», «Живая вера», «Живая вода», «Церковь на камне», «Новая жизнь», «Роса», «Благодать», «Дом горшечника», «Церковь Любви Христа», «Церковь Посольство Божие», «N-ский христианский центр», различные «церкви полного Евангелия» и др. <...> Неопятидесятники исповедуют так называемое учение о теократии, понимаемой сектантами как безраздельная власть пастора, который может манипулировать своими прихожанами, полностью контролировать их жизнь, отдавать им любые приказы, накладывать на них любые обязательства. Пасторы добиваются беспрекословного повиновения членов секты. Члены секты под видом выплаты десятины облагаются непомерными поборами и зачастую отдают секте все что имеют. На вопрос о религиозной принадлежности неопятидесятники именуют себя «просто христианами». Такая позиция является откровенной ложью, используемой для введения вербуемых граждан в заблуждение. ___________ Сп. Шрамко, гэта вытрымкі з праваслаўнага часопісу. litz не ведае, ці так яно, ці не так, але ж гэта пазіцыя. Аб якой еднасці паміж праваслаўнай царквой і Новай жызню Вы марыце?
0
Юры / адказаць
31.01.2008 / 23:56
Кнехту: Іх базар і мне да лямпы, Офісы, паперы, штампы... Царкве ж офіс без патрэбы, Бог ёй даў зямлю і неба. А наконт агнастыцызму... Будзе шкода "арганізму", Творца валадарыць сьветам, Ну і тым, ня толькі гэтым. І, Гайдар сабе Гайдарам, А яешню з Божым дарам Лепш ня блытаць — бо зь Ягоркам Трапіш ты туды, дзе горка Будзе ў роце і вантробе. І ў бязбожжа злой хваробе Ўжо ніхто не дапаможа... Апроч ласкі, ласкі Божай. Выбачаюся за графаманства. Толькі ня біце па "мордзе".
0
Нацыянальная памяць / адказаць
01.02.2008 / 02:47
Калісьці католікі жорстка перасьледавалі рэфармаваную царкву (кальвіністаў). Пазьней гэтую эстафету ў іх перанялі праваслаўнікі. Супольна (вось дзе непаказная,але рэальная еднасьць!) ужо ў наш час адабралі і падзялілі царкоўныя рэфармацкія храмы ажно 16 ст. Пры гэтым зьліквідавалі адукацыйна-культурныя ўстановы (2 музэі: ў Заслаўі і Смаргонях). Лабіравалі і супольна ўхвалілі дыскрымінацыйны рэлігійны закон накіраваны супраць класічнай пратэстанцкай традыцыі айчынных кальвіністаў. Эўрапэйска-амэрыканская культура Маскве і Ватыкану не даспадобы. У выніку атрымалі нечуваны росквіт таталітарных харызматычных сэктаў нігэрыйска-ледзяеўскага разьліву.
0
Адлеглы / адказаць
01.02.2008 / 07:52
Вось бачыце - вера ва ўсялякія звышнатуральныя істоты немінуча прыводзіць да крыўд і канфліктаў паміж людзьмі: проста паколькі нешта звышнатуральнае ўвогуле адсутна і таму немагчыма аб ім нешта аб'ектыўна спраўдзіць каб усім пагадзіцца па фактах. А не было бы «опіюму (для) народа» - і такіх праблем у адносінах паміж людзьмі бы не стваралась.
0
Кнехт / адказаць
01.02.2008 / 08:41
2Юры Не камплексуйце, Юра, - выражайце сябе ўсімі, не забароненымі Богам і Крымінальным кодэксам спосабамі. Ва ўсялякім разе, калі б я быў старшынёю Клуба графаманаў "Нашай нівы", дык залічыў бы Вас у ягоныя шэрагі. А давайце графаманіць разам! За графаманамі - будучыня! Толькі графаман, не звязаны ланцугамі "правільнасці" , не абцяжараны спецыяльнымі ведамі, можа незашораным позіркам ахапіць рэчаіснасць і выказацца аб ёй не так , як "патрэбна", а ад душы.
0
Гарлівы Літвін / адказаць
01.02.2008 / 10:45
дык а якая дапамога сёння НЖ патрэбная? наконт таталітарызма ў неапяцідзясятнікаў - усё залежыць ад канкрэтных абставінаў, канкрэтнай суполкі. Ёсць нямала вясковых парафій у католікаў і праваслаўных, дзе такі самы таталітарызм назіраецца. А ўвогуле, мусіць быць кантроль і знізу і згары. І моцная гіерархія, і свядомыя цывільныя вернікі. Незалежна ад формы літургіі (або нават проста малітвы, дзе пра літургію не вядзецца).
0
Gorliwy Litwin / адказаць
01.02.2008 / 11:43
"нешта звышнатуральнае ўвогуле адсутна" - ага, а чаму тады Гары Попера выдаюць такімі накладамі, і такія натоўпы душацца, каб не пазней за суседа купіць? Чамусьці вас, гуманістаў, так палохае Адзіны Бог, а Гары Потэр, Спайдэрмэн, Светлая Будучыня, наркатычны кайф - не. Jedem das Seine.
0
Burbalka / адказаць
01.02.2008 / 14:10
Сектазнаўцам заўжды праца будзе :-) А мне вось прыйшоў ліст з "Новага жыцця", што Ганчарэнку пагражаюць крымінальным пераследам.
0
Херархі і алігархі / адказаць
01.02.2008 / 14:40
\"свядомыя цывільныя вернікі\" ( Гарлівы Літвін напiсаў) А дзе іх узяць, калі ў таталітарных котлішчах гэта выключаецца па вызначэньні. Адміністрацыі Лу не зямля ў Малінаўцы патрэбная,безумоўна і не былы кароўнік. Яны позна спахапіліся з падачы РПЦ змагацца з сэктамі. Паводле невуцтва свайго спачатку зьнішчылі культурную пратэстанцкую традыцыю, пасьля чаго атрымалі таталітарнае пустазельле ў кароўніках і на складах (як у Баранавічах). Цяпер пакінем іх зь іхным кантролем зьверху і народным невуцтвам зьнізу сам насам з нігэрыйскімі сэктамі. Бог судзіць сьвет...
0
Gorliwy Litwin / адказаць
01.02.2008 / 14:55
i ў Баранавічах, у тых жа харызматаў гэтага саюзу, - тое самае. Дык чаму б і не папрэсаваць, калі і Літц-праваслаўны, і Адлеглы-агностык, з розных прычынаў, але падтрымліваюць? Увогуле, улада ніколі не робіць таго, што не карыстаецца інтуітыўнай падтрымкай грамадства. тэалагічную дыскусію весці трэба, канкураваць трэба, але пажадана - без падтрымкі паліцыяй цэзара аднаго з бакоў.
0
Адлеглы / адказаць
01.02.2008 / 23:57
2 Gorliwy 1) « ага, а чаму тады Гары Попера выдаюць такімі накладамі, і такія натоўпы душацца, каб не пазней за суседа купіць?» Ну Вы і параўналі!... Не чуваць, каб нехта з чытачоў ці гледачоў Гары Потэра ўверыў у рэальнасьць сюжэта пра яго магію. І ў адрозьненьне ад служыцеляў культу, стваральнікі кніг і фільмаў пра Потэра зусім не імкнуцца прадставіць гэта як быццам фактычную рэальнасьць - заўважце розьніцу! А для карыстальнікаў рэлігіі існаваньне і дзеяньні звышнатуральных сіл - больш рэальныя за рэальнае жыцьцё, Вы павінны гэта цудоўна і па самім сабе ведаць! :-) 2) «i ў Баранавічах, у тых жа харызматаў гэтага саюзу, - тое самае. Дык чаму б і не папрэсаваць, калі і Літц-праваслаўны, і Адлеглы-агностык, з розных прычынаў, але падтрымліваюць?» Не, Гарлівы! як гуманіст і ліберал - я НЕ падтрымліва «прэсаваньне» нікога. У тым ліку і розных карыстальнікаў «опіюма (для) народа». Дакладна як і карыстальнікаў яго расьліннага эквівалента. Зьява ў абодвух выпадках шкодная, але калі з чым змагацца - дык з крыніцай, а не «прасаваць» саміх людзей-карыстальнікаў.
0
Правы бераг / адказаць
02.02.2008 / 02:11
Зьява ў абодвух выпадках шкодная, але калі з чым змагацца - дык з крыніцай. --------- Ці не з Панам вы сабраліся змагацца? :-) Не баіцеся злавіць маланку ў сраку, спадар ваяўнічы атэіст?
0
Гарлівы / адказаць
02.02.2008 / 08:02
калі Ганчарэнку патрэбная дапамога - хай абвяшчае мабілізацыю, як ужо аднойчы было.
0
Адлеглы 2 Правы бераг / адказаць
02.02.2008 / 12:22
Не, зусім не сабраўся - гэта таму, што ня схільны змагацца з нечым (некім) чаго (каго) няма. Ці з паветранымі млынамі :-) А параўнаньне з карыстальнікамі опіюму - менш далёкае, чым вам здаецца. Ну пэўна не опіюму, але рэчаваў з каноплі; апошнія выклюкаюць менавіта псыхалягічную залежнасьць - дык і рэлігія разьвівае ў асобе тую самую псыхалягочную залежнасьць. Невыпадкова, што для пазбаўленьня ад псыхалягічнай заледнасьці псыхолягі раяць аднолькавыя падыходы - ці яна спароджана некаторымі наркатычнымі рэчавамі, ці то на глебе напрыклад ізуверства. Таму карыстальнікаў рэлігіі зусім ня трэба «прэсаваць». Але вось да гандляроў крыніцамі псыхалягічнай залежнасьці адносіны, спраўды, неадназначныя.
0
Самодержавие+православие+национализм / адказаць
03.02.2008 / 10:22
Двух таталітарных сэктаў быць няможа. Маскоўская патрыярхія РПЦ ужо заняла гэтую нішу з дапамогай гэбістаў. Як трапна напісаў у свой час Глеб Якунін : "Православный талибан занял русский автобан".
0
litz / адказаць
03.02.2008 / 13:02
2гарлівы Літц-праваслаўны часам дапамагае пратэстантам чым можа тым пратэстантам, традыцыя якіх вядзецца з XVI ст. а гэтых з кароўніка я не ведаю. дзяўчынкі і хлопчыкі з пустымі глазёнкамі і прапановамі запісацца ў "проста хрысціяне" абрыдлі яшчэ са студэнцкіх гадоў
0
Soli Deo Gloria / адказаць
04.02.2008 / 00:31
Litz - good the man. He has healthy reason.
0
lemantar / адказаць
08.02.2008 / 16:23
iншыя фота- i вiдэа-матэрыялы тут http://lemantar.livejournal.com/84569.html
0
Гарлівы / адказаць
08.02.2008 / 16:55
Літц, тэалагічныя дыспуты гэта адно, а нацкоўванне паліцыі на хрысціянскія супольнасці - нешта іншае. "Пустыя вочы" - гэта абвінавачванне? У іх што, ізуверскія практыкі? кроў праваслаўных немаўлятаў у рытуальных мэтах? тантрычны сэкс? расшыфруйце абвінавачванне ў "пуставокасці". Гэта не сінонім "бездухоўнасці", часам? у Вашым, вядома, выкананні. калі знойдзеце ў іх штось вартае крымінальнага пераследу, тэрмінова паведамляйце, я таксама не пацярплю ваўкалакаў у кароўніку.
0
lemantar / адказаць
09.02.2008 / 14:59
Вот пример экуменичной молитвы за "Новую жизнь": http://newlife.by/news_tampl.php?art_y=08&art_mon=02&art_d=06&art_h=13&art_min=59 5 февраля десятки гродненских верующих собрались в католической общине Пресвятой Девы Марии Остробрамской для ежемесячной экуменической* молитвы. В этот день католики, греко-католики и протестанты города молились за церковь «Новая Жизнь», пастора Вячеслава Гончаренко и других верующих, которые испытывают гонения со стороны властей. Христиане различных конфессий молились о том, чтобы Господь воззрел на угрозы и защитил Свой народ. Как отметил участник молитвы, молодежный пастор церкви «Живое Слово» Виктор Степко, «церковь должна знать и понимать, Кто такой Христос, иметь откровение, что Он Сын Живого Бога. Именно такую церковь врата ада не одолеют». Богослужение закончилось молитвой за Беларусь, её экономическое, политическое и духовное процветание. *Экуменическое движение, экуменизм – движение христианских церквей за устранение разобщённости между ними и сплочение церковных сил в международном масштабе.
0
Pad pokryvam biblijnaj rytoryki / адказаць
11.02.2008 / 14:54
Garlivy, nie valiaj vanku.Zambavannie i pieratvarennie lochau u pakorlivuju massu - josc zlacynnaja praktyka charyzmatykau. Nigeryjskuju sektu - raspusccic,Hancarenko - pad sud. Bo inacaj sapsujuc prosty biezmysljenny narod da nieprystojnasci. Liberalizm u dacynienni da aferystau pryvjadzie da katastrofy.
0
Pseudalucnasc sapraudy / адказаць
11.02.2008 / 15:00
Na zdymku niejkija dzivosnyja persanazy. Tad.Kandrusevič u kampaniji z babrujskim habrejam Mejersonam (zprava)
0
Гарлівы / адказаць
11.02.2008 / 17:04
Pad pokryvam biblijnaj rytoryki - каб быў суд, падавай заяву ў пракуратуру. Але там жа ананімных не бяруць? або ў цябе ёсць іншыя каналы?
0
Gorliwy / адказаць
11.02.2008 / 17:35
Iзноў усё валіце ў адну кучу. Супольную малітву а. Аляксандр Шэмет праводзіць не з “нігерыйскай сектай”, а з пяцідзясятнікамі (ХВЕ), 3-й па велічыні канфесіяй у РБ, якая мае ў нас стогадовую гісторыю. Дай адраджэнцам (нацыянал-сацыялістам) волю, яны б усіх пазасудзілі, пазабаранялі, а то і горш. Палякаў, пяцідзясятнікаў, праваслаўных... каб падагнаць пад свой адраджэнскі капыл, якога яны і сфармуляваць не могуць пазітыўна, толькі як капрызная пані, азлоблена крычаць: “Ня тое! Ня тое! Ня тое!”.
0
Asinus / адказаць
11.02.2008 / 19:35
Цікава, што «гуманіст і ліберал» Адлеглы называе рэлігію па-ленінску «опіюмам для народа» :) Такі вось гуманны ліберал з бальшавіцкім ухілам! Я толькі не разумею, што гэта Вас, шаноўны, увесь час цягне выказвацца на абмеркваннях, звязаных з рэлігіяй: пакіньце вы гэты «опіюм» у спакоі! Атэісты — гэта таксама веруючыя (у тое, што Бога няма), прычым не менш агрэсіўныя за рэлігійных фундаменталістаў-фанатыкаў. Нават з гуманна ліберальным ухілам. Галоўная Ваша памылка ў тым, што ўсіх рэлігійных дзеячоў без выключэння вы ўспрымаеце не як веруючых людзей, а як махляроў, якія такім чынам зарабляюць сабе на жыццё, забываючыся пра тое, што першыя хрысціяне — ад простых вернікаў да Папаў, — за сваю веру пралівалі кроў і аддавалі жыццё, таксама як і нашы суайчыннікі ў часы «ваяўнічага атэізму», рэха якога чуваць у Вашых допісах. Такое стаўленне да рэлігіі — яўны прадукт савецкай сістэмы. Адзіны ў Беларусі «традыцыйны пратэстант» Лі Пэн са сваімі плюралістычнымі нікамі як заўжды талдоніць свае навязлівыя ідэі, якія не хочацца нават каментаваць. Найбольш непакоіць іншае. Я са здзіўленнем і з жалем назіраю асабістую дэградацыю Аляксандра Шрамко, якога лічыў сумленным святаром, а цяпер бачу ў ім несумленнага, падкага да сенсацый пасрэднага журналіста. Сам пастыр «Новага жыцця» Вечаслаў Ганчарэнка выказаўся пра экуменічную малітву інакш: http://www.belarusnews.ru/modules/news/article.php?storyid=798 і, відаць, зусім не спадзяваўся знайсці сабе апелагета ў асобе былога праваслаўнага святара. Шаноўны Аляксандр, чаму такая эвалюцыя?
0
litz / адказаць
11.02.2008 / 20:42
Літц, тэалагічныя дыспуты гэта адно, а нацкоўванне паліцыі на хрысціянскія супольнасці - нешта іншае. "Пустыя вочы" - гэта абвінавачванне? У іх што, ізуверскія практыкі? кроў праваслаўных немаўлятаў у рытуальных мэтах? тантрычны сэкс? расшыфруйце абвінавачванне ў "пуставокасці". Гэта не сінонім "бездухоўнасці", часам? у Вашым, вядома, выкананні. калі знойдзеце ў іх штось вартае крымінальнага пераследу, тэрмінова паведамляйце, я таксама не пацярплю ваўкалакаў у кароўніку _______ 2Гарлівы litz уважліва прачытаў Ваш постынг (усьмешка). Пасля "лістоў русінскаму сябру" прагрэс невялікі - Вы ўсё так жа выдумляеце сабе суразмоўцу, каб потым з'едліва яго абвяргаць. Але я стаўлюся да Вас з павагай, бо Вы ўсё ж не атэіст дзякуй Богу
0
Gorliwy / адказаць
11.02.2008 / 21:37
Asinus, на жаль, вымушаны пагадзіцца з Вашай ацэнкай кірунку эвалюцыі а. Аляксандра Шрамко. (Не разумею, чаму вы прапускаеце гэтае “а.”, бо сана яго ніхто пакуль не пазбаўляў, а Вы неяк занадта паспешліва яго проста “Аляксандр” – добра што не “Саша” – такое “лёгкае хамства” Вас зусім не красіць, калі толькі Вы з ім не сябры дзяцінства. Мяркую, што католікі мусяць і бацюшкаў называць айцамі, бо інакш будзем падрываць аўтарытэт Айца). Роспач а. Аляксандра тлумачыцца тымі цяжкімі абставінамі, у якія ён трапіў. Мне здаецца, у яго ёсць выбар з 3-х варыянтаў: 1) вярнуцца назад з пакаяннем і з падвышанымі абавязкамі супраць не-адзінаверцаў, так бы мовіць, у штрафбат. (Уразіў адзін з ягоных нядаўніх допісаў, які недвухсэнсоўна намякаў на агульнасць інтарэсаў Касцёла і апазіцыі – досыць падобна на данос) 2) перайсці ў грэка-каталіцкую царкву 3) пераехаць на Украіну а скочвацца да зласлівых допісаў пра Касцёл і пра экуменічную малітву, фармат якой адсвяткаваў 100-годдзе, пакуль ён не выбраў варыянт (1), яму не варта. А пастар В.Ганчарэнка на той малітве стаяў у другім шэрагу справа (не ў прэзідыюме, вядома).
0
Адлеглы / адказаць
11.02.2008 / 22:13
2 Asinus «Галоўная Ваша памылка ў тым, што ўсіх рэлігійных дзеячоў без выключэння вы ўспрымаеце не як веруючых людзей, а як махляроў, якія такім чынам зарабляюць сабе на жыццё,» Ну добра, не «гандляроў» - няхай будзе «РАСПАЎСЮДНІКАЎ крыніц псыхалягічнай залежнасьці». Я і не спрабаваў аспрэчваць, што і самі царкоўнікі і лідэры сэкт могуць шчыра верыць у сваю рэлігію! Але на слушнасьць майго дапісу Люты 1, 2008 у 6:52 гэта зусім не ўплывае.
0
Asinus / адказаць
12.02.2008 / 00:15
2 Gorliwy Адзін мой аднакурснік па семінарыі ўжо будучы ксяндзом ажаніўся і, натуральна, быў суспендаван — апынуўся пад забаронаю ў служэнні, г.зн. у той самай сітуацыі, што і шаноўны аўтар артыкулу, які мы абмяркоўваем. Ну не павернецца ў мяне язык звярнуцца «ксенжа» да таго майго небаракі-аднакурсніка (хоць ён вельмі добры чалавек і я падтрымліваю з ім адносіны), таксама як і да шаноўнага Аляксандра Шрамко — «айцец». У нас сану пазбавіць ніхто не можа, не ведаю, як ва ўсходняй Царкве, — сакрамэнт святарства, так бы мовіць, «не змываецца». Святар назаўжды застаецца святаром, і, нават будучы суспендаваным, заўсёды мае шанц вярнуцца, упарадкаваўшы адпаведным чынам сваё жыццё і пакаяўшыся (нават адлучаны ад Касцёла сумнавядомы Мануэль Мілінга — праўда, не называць жа яго цяпер Ваша Эксцэленцыя!). Святар пад забаронаю не толькі не мае права здзяйсняць святарскае служэнне, але таксама не носіць святарскага адзення і часова не можа карыстацца іншымі знешнімі адзнакамі свайго сану, у тым ліку і адпаведным зваротам (хоць памятаю сітуацыю, калі аднаго майго знаёмага суспендавалі на... 15 хвілін, але як ён перажываў!). Таму, называючы шаноўнага Аляксандра Шрамко проста па імені, я зусім не хацеў яго пакрыўдзіць. Калі памыляюся, буду ўдзячным, як мяне паправяць і патлумачаць, што я не маю рацыі.
0
Friedrich / адказаць
12.02.2008 / 07:15
Ну калі Вы ўсе нарэшце засвоіце, што Маркс гаварыў пра "опіум народу", а не "для народу"? "Opium fuer das Volk". Тут жа сутнасная розьніца. Людзі самі прыдумалі сабе рэлігію.
0
Gorliwy / адказаць
12.02.2008 / 10:12
наколькі я разумею, а. Аляксандра толькі часова адхілілі ад выканання ягоных абавязкаў, так бы мовіць - "вывелі за штат".
0
Gorliwy / адказаць
12.02.2008 / 13:01
нават калі "Людзі самі прыдумалі сабе рэлігію", дык потым - рэлігія прудумала сабе людзей. Я асабіста таго першага моманту не памятаю. А калі нарадзіўся - рэлігія ўжо была. Мяне дык дакладна Бог стварыў, а тыя цьмяныя дэміургічныя часы не заспеў, ведаю іх толькі праз Біблію.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера