Знайсці
05.04.2015 / 18:43РусŁacБел

Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 24. Андрэй Раўкоў

24 (–). Андрэй Раўкоў

Міністр абароны.

 

«Я трэці раз мадэрнізую войска. Вось міністр абароны новы сядзіць, калі ў вас жаданне ёсць, ён вам раскажа, як я іх шманаю і мучу бедных, што яны не радыя, што ў іх такі Галоўнакамандуючы. Я прыстасоўваю армію, каб яна магла нармальна адказаць. Я зрабіў высновы з украінскіх падзей», — сказаў А.Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 29 студзеня.

Сёння, сапраўды, увага да войска з боку дзяржавы павышаная. І галоўная адказнасць цяпер кладзецца на плечы 47-гадовага міністра. Гэтае прызначэнне было даволі нечаканым, бо Раўкоў ніводнага дня да гэтага не адпрацаваў у Генштабе.

Ён увесь час камандаваў на месцах, то ў Віцебску, то ў Барысаве. Таму такое высокае месца Раўкова хутчэй аванс, давер да ўплывовасці Міністэрства абароны. Асабістыя якасці ўласна міністра, мабыць, праявяцца крыху пазней.

 

Цытата

«Сёння армія, як ніколі, з’яўляецца гарантам далейшай стабільнасці».

Снежань 2014

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1967 у вёсцы Равякі Бешанковіцкага раёна. Скончыў Мінскае сувораўскае вайсковае вучылішча (1984), Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча (1988), камандна-штабны факультэт Вайсковай акадэміі Беларусі (1999), вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі (2005). Ад 2005 да 2012 гады займаў пасады камандзіра асобнай мабільнай брыгады, начальніка аператыўнага аддзела — намесніка начальніка штаба аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання. Ад лістапада 2014 — міністр абароны.

* * *

Чытайце таксама:

«Былых крамлёўцаў не бывае». Пяць фактаў пра міністра абароны Андрэя Раўкова

* * *

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера