Даслаць навіну
Знайсці
04.03.2015 / 16:21 14

Дзе набыць вышыванку: спіс крамаў і майстроў

Карысны спіс крамаў складае «Мова нанова». Прапанаваць дадатковыя месцы можна праз e-mail: movananova.by@gmail.com.

На сайце «Мова Нанова» збіраецца спіс крамаў і анлайн-магазінаў, у якіх можна набыць ці замовіць беларускую вышыванку, а таксама рэчы ў нацыянальным стылі ці з нацыянальнай сімволікай. На момант публікацыі спіс налічвае 25 месцаў.

У спісе не толькі вядомыя брэнды кшталту Honar, LSTR і Symbal.by, але і старонкі ў сацсетках ды «афлайнавыя» пункты продажу, а таксама кантакты прыватных майстроў.

Дадаюцца як мінскія, так і рэгіянальныя ды нават замежныя крамы.

Аўтары спісу прапануюць дадаваць свае пункты — дасылаць інфармацыю просяць на адрас movananova.by@gmail.com.

Напярэдадні складання спісу выпускнікі моўных курсаў «Мова нанова» знялі матывацыйнае відэа пра вышыванкі — «моду, якая яднае».

«Гэта ініцыятыва студэнтаў «Мова нанова», — распавядае Глеб Лабадзенка. — Наш слухач Максім Умецкі захацеў стварыць відэаролік, дзе ён з іншымі студэнтамі фатаграфуецца ў вышыванках, туды жа дадалі кадры ад іншых наведнікаў курсаў».

А з ідэі відэа паўстала ідэя спісу, кажа ён: «У нас на курсах часта пытаюць, дзе набыць, дзе ўзяць вышыванкі. Спецыяльна ўвесь час запрашаем людзей, якія з’яўляюцца вытворцамі такой прадукцыі. Проста зразумелі, што наспеў час сабраць усё ў адным месцы».

«Адзіная мэта, якую мы пераследуем, гэта рэклама нацыянальнага стылю», — тлумачыць Лабадзенка.

Глядзіце таксама: 16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Аляксандр Арсёнаў

0
Dzionis / адказаць
11.03.2015 / 21:36
Аляксей, Замовiць якасную iльняную вышыванку можна тут https://vk.com/elencarotte, альбо на сайце http://elen-carot.by/
0
bsckv / адказаць
05.03.2016 / 02:24
так и выходит) Народная одежда, а ценник от 700 тыс(если еще найдете), пожалуй лабутены подоступнее будут
0
Алена / адказаць
14.10.2016 / 17:27
Чаму толькі манішку? Помню з дзяцінства кашулю свайго дзеда з Махнавіч. На ёй была вышываная не толькі манішка, але і каўне, і манжэты, і па падолу. А падпаясваўся дзядуля вярацейкай з кутасамі. Генэрал Голад,
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31