Даслаць навіну
Знайсці
0
Кнехт / адказаць
22.01.2008 / 21:17
Спадар Шрамко, 9400 храмаў адчынены пры немцах на тэрыторыі Беларусі? Якая частка з іх была зноў забаронена пры Саветах? Нешта не верыцца, што камуністы прынялі такі стан рэчаў пасля "вызвалення". Дзякуй.
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
23.01.2008 / 00:49
Такой статыстыкі ў мяне пад рукой няма. Але вядома, што большасьць гэтых храмаў была зачынена пры Хрушчове, бо ён паставіў мэту канчаткова "разабрацца" з рэлігіяй. Дагэтуль яшчэ не дасягнута той колькасьці храмаў. што была да Хрушчова.
0
Беларус / адказаць
23.01.2008 / 11:51
Не "лукаўце"! Названая вамі лічба датычыцца толькі Райхкамісарыята Беларусь, кіруемага цывільнае нямецкае адміністрацыяй. Не ўлічваецца колькасьць храмаў у Берасьцейскай вобл., зачыненіх у 1939 - 1941 г.г. Дарэчы, першую "запіску" аб зачыненьні "непатрэбных" праваслаўных храмаў у Зах.Беларусі склалі япіскапы-сэргіянцы, што прыбылі туды на багнетах чырвоных бандытаў.
0
Якуб Лапатка / адказаць
23.01.2008 / 12:52
Адчынілі, ну і што? Пасьля гэтага даруем Гітлеру і кампаніі Хатынь, Баканіху на Расоншчыне, і сотні такіх жа вёсак, спаленых зь людзьмі? Даруем яму карныя экспедыцыі, забітых жанчын і дзяцей? У мяне так расстралялі сястру маёй маткі з трохгадовай дачкой. І пасьля гэтага мы павінны пусьціць сьлюнькі і маліцца за вылюдкаў? Яны ж хрысьціяне! Яны ж адчынялі цэрквы! Асанна з алілуяй! Дзеля чаго Вы напісалі гэты артыкул? Каб паведаміць нам, што Гітлер лепш, чым Сталін?
0
Anti-Vasia / адказаць
23.01.2008 / 14:02
To Якуб Лапатка: здаецца, ніхто тут не заклікаў маліцца за Гітлера? Інфармацыя ёсьць інфармацыя - Гітлер-людажэр адчыніў больш храмаў, чымся "бацька"- Сталін, якога некаторыя зараз хваляць за нібыта "добрае" стаўленьне да царквы падчас вайны. Атрымліваецца для такіх вось сталіністаў-"хрысьціянаў" аргумэнт ad absurdum - вы б яшчэ, людцы добрыя, Гітлера праслаўлялі за прыхільнасьць да хрысьціянства!
0
Гарлівы / адказаць
23.01.2008 / 14:21
не думаю, што а. Аляксандр заклікае да рэабілітацыі Гітлера, проста Сталін нічым не лепш, асабліва ў дачыненні да хрысціянаў. Дарэчы, з хрысціянскага пункту гледжання што Гітлер, што Атыла - заслужанае пакаранне за бязбожныя учынкі. Г.зн. Сталін - віна савецкага народа, а Гітлер - пакаранне за віну. а лічба 9400, відаць, датычыць усёй акупаванай тэр. СССР, і ўсіх канфесій?
0
Якуб Лапатка / адказаць
23.01.2008 / 18:08
да Anti-Vasia Вось тут і ёсьць праблема. Навошта напісаны гэты артыкул? Людажэры адчынялі храмы, і Каіны заклікалі нас маліцца за Авеля. Ці можна было ісьці ў тыя храмы? Ці сьвятарам усёадно хто адчыняў іх? Аб чым нам кажа факт такой "высакароднай"дзейнасьці Гітлера?Напэўна ён разьлічваў, што сьвятары пачнуць агітаваць людзей маліцца за перамогу нямецкай зброі. Меў падставы, ці што?
0
Саянаў / адказаць
23.01.2008 / 21:15
2Гарлівы Г.зн. Сталін - віна савецкага народа, а Гітлер - пакаранне за віну. ================================= А за якую віну Гітлер будзе пакараньнем народам Эўропы? Абедзьве тыя асобы ёсьць віною сваіх народаў і адначасова пакараньнем ім за віну.Пакараньнем,якое лупцанула й суседзяў. Адрознасьць адно толькі ў тым,што адны зрабілі высновы ды жывуць як людзі,а іншыя не.Таму й пакараньне дасюль трываюць.
0
Адлеглы (б. Здалёк) / адказаць
23.01.2008 / 23:17
Вельмі некарэктны загаловак артыкула! Гітлер, а тым больш Сталін, *ніводнага* храма не «адчыніў». Сталін толькі *дазволіў* насля вайны нейкую колькасьць адкрыць ці пакінуць, а нацысты ў Беларусі толькі *не перашкаджалі* народнай ініцыятыве іх адчыняць. Заўважаеце розьніцу?! Таму адказ на пытаньне -- 0/0. Адзіная розьніца, што немцы часам аддавалі будынкі нейкіх касьцёлаў праваслаўным, паколькі былі ў Беларусі супраць палякаў.
0
Профіль Сталіна і Адольфа анфас / адказаць
24.01.2008 / 00:31
Апякуны абрадавай веры і бясплатнай сівухі. Сталін і Гітлер без сумневу мелі свае планы выкарыстаньня бізантыйска-расейскай абрадавай рэлігіі ў палітычных мэтах. Сталін, як і цяперашнія кіраўнікі Расеі (ды іхныя марыянэткі ў РБ), найперш разглядаюць бізантыйскую рэлігію, як сымболь расейскай імпэрыі для вонкавага, рытуальнага згуртаваньня насельніцтва, менавіта як расейскага. Масавае будаўніцтва прыходскіх будынкаў мае за мэту,фунда- мэнтальную і моўную русіфікацыю, каб назаўсёды адарваць народ ад Еўропы. Пры гэтым адукацыйна-культурныя цэнтры, як сённьня на ТV засьведчыў Швыдкой, фінансуюцца мізэрна, што вядзе да хуткай маральнай дэградацыі. Чаму Гітлер адчыняў праваслаўніцкія будынкі? Ды мабыць таму, што разглядаў феадальныя забабоны і рытуалістыку гэтай рэлігіі сапраўдным опіюмам для простага народу. Выгодным для Райху. Таксама ён абяцаў пасьля зваяваньня СССР выдаваць рабочым і калхозьнікам бясплатна гарэлку і табак.
0
Саянаў / адказаць
24.01.2008 / 01:16
Адлеглы (б. Здалёк) Студзень 23, 2008 у 22:17 Цалкам згодны. Менавіта не перашкаджалі.І не перашкаджалі таму,бо імкнуліся такім чынам набыць прыязнасьць мясцовага насельніцтва,зрабіўшыся нібыта заступнікамі веры,у адрозьненьне ад камуністаў,якія глуміліся над вераю й усімі сродкамі насаджалі атэізм,чым зарабілі непрыязь народа. Ну а камунякі не развалілі культавыя будынкі дазваньня,пакінулі пэўную колькасьць, толькі таму,што трымаліся старой "тэарэмы" Мураўёва: "Што не зробіць рускі штык,то зробіць рускі ПОП і руская школа". Такім чынам - 0:0.
0
Адлеглы (б. Здалёк) / адказаць
24.01.2008 / 01:25
Сапраўды, што казаць... Каб атрымаць адказ аб сапраўдным стаўленьні А.Г. да адкрыцьця храмаў, трэба запытаць, ці падтрымліваў ён хрысьціянства і сярод самой той нацыі, якая, як плянавалася, будзе панаваць у яго 1000-гадовым рэйху? Зусім не! Асабліва р'яных і шчырых прапаведнікаў рэлігіі сярод немцаў пры ім накіроўвалі ў Дахаў. Хрысьціянства - гэта было прыймальна для пакораных народаў, а не для «расы гаспадароў».
0
Алесь / адказаць
29.01.2008 / 20:30
Ну... Некаторыя спрабуюць абвінаваціць людзей, якія пры немцах навучалі дзяцей у беларускіх школах. Так, там павінны быў вісець вусаты партрэт правадыра (як і пры Саветах, як і зараз). Гэта не значыць, што працавалі фашысты, лукашысты ці ярыя сталіністы. У першы ж дзень замены ў Менску бальшавісцкай улады на нямецкую былі ўрачыстыя крыжовыя хады і адчыніліся цэрквы. Гэта ж не азначае, што праваслаўная царква падтрымлівала фашызм. Больш за тое, пра Гітлера штосці даведацца можна было толькі з савецкіх газет, якія малявалі яго аднымі фарбамі з буржуазнымі Чэрчылямі ды Рузвельтамі, а то і славілі, як лепшага хаўрусьніка. Чаму было верыць? А вот жа сталінскія расстрэлы па начах, канфіскацыі, раскулачванне, голад былі вядомыя кожнаму на сваёй скуры. Народная барацьба ўсур'ёз пачалася гады праз два, калі высветлілася, што немцы не звіраюцца зачыняць калгасы (лепшай формы прымусу прыдумаць немагчыма) і ідэалогія Гітлера.
0
Anton Kojpiš / адказаць
02.02.2008 / 22:56
Zrazumieła, kaniešnie, što chryścijanskaja ŭłada bolš za kamunistyčnaju schilna da adčynieńnia chramaŭ. Ale ŭsio ž cikava było pabačyć kankretnyja ličby. Dziakuj )
0
Адлеглы / адказаць
03.02.2008 / 00:27
2 Anton Kojpiš напiсаў(ла) «kaniešnie, što chryścijanskaja ŭłada bolš za kamunistyčnaju schilna da adčynieńnia chramaŭ» Вы, выпадкова, не нацысцкую ўладу залічылі ў «хрысьціянскія»? Ды з Вас бы ўсё СС сьмяялася - у іх для эсэсаўцаў-немцаў былі нават пакараньні за ўдзел у хрысьціянскіх набажэнствах у ролі верніка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера