Знайсці
13.02.2015 / 16:101РусŁacБел

Accor плануе пабудаваць гасцініцы ў Брэсце, Гродне і Барысаве

Французская група кампаній Accor плануе пабудаваць гасцініцы ў Брэсце, Гродне і Барысаве, паведаміла журналістам 13 лютага ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына пасля заканчэння першага пасяджэння сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. 

Паводле яе слоў, таксама кампанія разглядае магчымасць будаўніцтва гатэля ў Гомелі. Ужо пачата будаўніцтва двух гатэляў — Novotel і Mercure — у Мінску, якія будуць перададзеныя ва ўпраўленне групе. 

Група Accor — вядучы сусветны гасцінічны аператар і лідар на рынку Еўропы, кіруе больш як 3.600 гатэлямі з агульным фондам 460.000 нумароў у 92 краінах. Даход групы ў 2013 годзе склаў 5,536 млрд. еўра. У стадыі праектавання і будаўніцтва знаходзіцца каля 780 гатэляў на 139.000 нумароў. 

Як паведаміла Купчына, у канцы мінулага года падпісана пагадненне паміж Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь і парыжскім аддзяленнем Commerzbank аб адкрыцці звязанай крэдытнай лініі на 9,9 млн. еўра пад страхавое пакрыццё французскага агенцтва COFACE на пастаўку тунэлепраходчага комплексу для будаўніцтва трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна. 

Дыпламат таксама паведаміла, што кампанія Danone «выказала задавальненне сваёй працай у Беларусі, высокім узроўнем працоўных рэсурсаў і ўмовамі для вядзення бізнесу, свае намеры аб пашырэнні дзейнасці».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера