Знайсці
13.02.2015 / 14:139РусŁacБел

Мясніковіч прапануе шыць беларускія тавары ў Індыі і Бангладэш

Беларусі можна асвоіць ліцэнзійную вытворчасць многіх сваіх тавараў у краінах Паўднёвай Азіі.

Аб гэтым сёння заявіў старшыня савета рэспублікі нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у час нарады па пытанні нарошчвання экспарту прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Бангладэш, Індыю, Непал і Шры-Ланку.

«Гэтыя краіны хацелі б разглядаць Беларусь у якасці інвестара, у тым ліку як краіну, якая можа падзяліцца адпаведнымі ноу-хау, інтэлектуальным патэнцыялам. Можа, тады нам пайсці на ліцэнзійную вытворчасць многіх беларускіх тавараў у гэтым рэгіёне? Гэта, мабыць, у меншай ступені датычыцца Індыі, але для астатніх трох дзяржаў — цалкам прымальная рэч», - лічыць Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня савета рэспублікі дадаў, што беларускія вытворцы абутку і трыкатажу спецыяльна наведвалі Бангладэш. Усе сусветныя брэнды робяцца там.

«Прычым, як мне гаварылі ў «Беллегпраме», вытворчасць еўрапейскіх тавараў там каштуе $15-20, а прадаецца потым рэч за 100 еўра», - заўважыў Міхаіл Мясніковіч.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930