Знайсці
10.02.2015 / 08:153РусŁacБел

Дэнамінацыя на гэтым этапе не дапаможа павысіць давер да беларускага рубля - эксперт

Дэнамінацыя на гэтым этапе не дапаможа павысіць давер да беларускага рубля.

Аб гэтым у панядзелак у час анлайн-відэабрыфінгу на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра заявіла загадчыца кафедры эканамічнай тэорыі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі доктар эканамічных навук, прафесар Ірына Новікава.

Ірына Новікава пракаменціравала прапанову беларускага бізнесу правесці ў краіне дэнамінацыю. На думку дзелавой супольнасці, гэта будзе адным з крокаў па дэдаларызацыі эканомікі і павысіць давер да нацыянальнай валюты.

«Дэнамінацыя — гэта тэхнічная, але даволі дарагая аперацыя. Можна яе правесці, але калі эканоміка ў нестабільным стане, то праз нейкі час зноў давядзецца дапісваць нулі», - адзначыла яна. Сітуацыю ў беларускай эканоміцы стабільнай пакуль не назавеш, таму, на думку эксперта, праводзіць дэнамінацыю дачасна.

Дэдаларызацыя эканомікі будзе праходзіць лягчэй, калі беларусы змогуць купляць айчынныя аналагі тавараў, за якімі яны раней ездзілі за мяжу. «Будзе таксама павышацца давер да сваёй валюты. Калі будзе ўсё, што мы можам купіць за нашу валюту, то навошта нам замежная?» - сказала эксперт.

На гэтым этапе беларускія ўлады прымаюць меры, каб стрымаць інфляцыю. Ірына Новікава падкрэсліла, што гэта адзіны метад не дапусціць сацыяльнай напружанасці ва ўмовах, калі рост заработнай платы прывязаны да прадукцыйнасці працы. Калі адпусціць цэны, то на тыя тавары, якія вырабляюцца манапалістамі, яны могуць вырасці ў разы. «У гэтай сітуацыі ў сувязі з тым, што стрымліваецца інфляцыя можна заахвочваць развіццё малога бізнесу менавіта ў тых сектарах, дзе пакуль ёсць няхватка тых ці іншых тавараў», - лічыць эксперт.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930