Даслаць навіну
Знайсці
0
Беларус / адказаць
18.01.2008 / 12:35
І сьвятары беларускія ёсьць, і Канстанцінопальскі патрыярх ня супраць! З Ангельшчыны нават вучацца ў грэцкіх сэмірарыях тры беларусы. Адзін з іх з Магілёва... Праігрывае РПЦ на Ўкраіне змаганьня... Всоь і пайшло на саступкі, бачыць - яшчэ крыху і будзе "пярсонай нон грата" на Ўкраіне
0
savos' / адказаць
18.01.2008 / 12:39
Калi б i у нас была б афiцыйна зарэгiстраваная БАПЦ i РПЦ вяла б у нас сябе па iншаму
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
18.01.2008 / 16:14
2 Беларус Вы гэта сур’ёзна наконт 2-х сьвятароў на ўсю Беларусь? Давайце глядзець праўдзе ў вочы. Прайграе РПЦ, ці не – але ў любым выпадку застануцца ў большасьці тыя ж людзі сьвятарамі. Зьменяць нейкія свае погляды і пазыцыі, гэта магчыма. Але самі яны застануцца. 2 savos\' Так. Канкурэнцыя заўсёды добра. Можа і рэальная БАПЦ шмат каму б дапамагла пазбавіцца ад ілюзій.
0
Анатоль Сідарэвіч / адказаць
18.01.2008 / 19:15
Пані і панове, чытайце на гэтую тэму таксама: www.ej.ru/?a=note&id=7732 Айцец Аляксандр выступіў паралельна, своечасова. Гэта называецца аператыўная журналістыка.
0
Беларус / адказаць
23.01.2008 / 11:57
Я цалкам згодны з вамі. Як толькі зьявіцца афіцыйна іншая праваслаўная юрысдыкацыя, адразу пэўная колькасьць сьвятароў РПЦ перайдзе ў яе. Асабліва калі гэта будзе Канстанцінопальскі патрыярхат у нейкам выглядзе (напрыклад як украінскія япархіі УПЦ Канст.патр.). На Ўкраіне таксама да сярэдзіны 90-х пераважная большасьць сьвятароў УПЦ КП, УАПЦ і нават УГКЦ перайшлі з РПЦ. Але гэта практычна не перашкодзіла разьвіцьцю гэтых цэркваў. А аб нашых выхаванцах у Грэцыі - гэта будучая эліта, не абцяжараная расейскім праваслаўным выхаваньням.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера