Знайсці
07.02.2015 / 16:094РусŁacБел

Мінгандлю: Цэны ў Мінску на 11,5% ніжэйшыя за цэны ў Маскве

Міністэрства гандлю РБ на падставе дадзеных афіцыйнай статыстыкі (Расстата і Белстата) зрабіла параўнальны аналіз рознічных цэн.

Пытанне дыспарытэту цэн, што склаўся ў Беларусі ў параўнанні з Расійскай Федэрацыяй (Бранскай і Смаленскай абласцямі), уздымалася расійскім журналістам 29 студзеня ў Мінску на прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, які тады даручыў вывучыць стан цэн на харчаванне ў параўнанні з расійскім. 

Як паведамляе Міністэрства гандлю, на падставе звестак афіцыйнай статыстыкі (Расстата і Белстата) праведзены параўнальны аналіз рознічных цэн на асноўныя харчовыя тавары і асобныя нехарчовыя тавары (усяго 30 таварных пазіцый) за апошнія пяць месяцаў у Рэспубліцы Беларусь у параўнанні з Цэнтральнай Федэральнай акругай Расійскай Федэрацыі (ЦФА), у гарадах Мінску і Маскве.

ЦФА ўключае 18 суб'ектаў федэрацыі, у тым ліку Маскву і сумежныя з Беларуссю Смаленскую і Бранскую вобласці.

Па выніках аналізу ў Мінгандлю прыйшлі да высновы, што ў верасні—кастрычніку 2014 года цэны ў Беларусі «былі крыху ніжэйшыя, чым у ЦФА». Пры гэтым сярэднія суадносіны розніцы ў цэнах па аналізаваным наборы тавараў вагаліся ад 14,6% на 1 верасня да 2,6% на 1 лістапада.

«У лістападзе—снежні 2014 года ў краіне назіралася некаторае перавышэнне ўзроўню цэн у параўнанні з іх узроўнем у ЦФА, што, на нашу думку, з'яўляецца вынікам рэзкага падзення курсу расійскага рубля да долара ЗША.

Пры гэтым у снежні 2014 года цэны на спажывецкія тавары ў Рэспубліцы Беларусь практычна не змяняліся», — гаворыцца ў паведамленні Мінгандлю.

Адзначаецца, што самы істотны дыспарытэт цэн у Беларусі ў параўнанні з ЦФА назіраўся ў лістападзе—снежні 2014 года (на 01.01.2015 — да 8,6%). Падобная да гэтай сітуацыя складвалася таксама ў сталіцах.

«У мэтах устаранення названага дыспарытэту дзяржавай быў прыняты шэраг аператыўных мер.

У выніку па стане на 30.01.2015 у краіне аналізаваны «кошык» тавараў каштуе танней на 5,3%, у параўнанні сталіц дзвюх дзяржаў — розніца складае 11,5% на карысць Мінска», — сцвярджаюць у Мінгандлю.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930